Візіт Папы ў Ларэта: радасць вернікаў і прыхільнасць уладаў |
Святы Айцец |
05.10.2012 13:45 |
Як адзначыў мэр Ларэта Паоло Ніккалецці, ён быў вельмі рады візіту Папы і таму духоўнаму вопыту, які атрымаў горад, а таксама рэакцыі грамадства на заклікі Святога Айца. Прысутнасць Пантыфіка, па словах мэра, пацвердзіла важнасць Ларэта для ўсяго каталіцкага свету. Як паведамляе Ватыканскае радыё, вернікі Ларэта называюць візіт Папы «сапраўднай ласкай», «вялікім і цудоўным дарам, які мы атрымалі сёння, у санктуарыі Маці Божай, такім дарагім Святому Айцу». (AG) |