Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІV Звычайную нядзелю (Год B) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
31.01.2015 23:17 |
Каментарый да літургіі Бог аздараўляе кожнага з нас, адкідваючы ўсе дрэнныя справы. Як убачым у першым чытанні, несапраўдныя прарокі адкінутыя Богам, тыя хто кажа няпраўду. Пан вучыць нас праз гэта шчырасці і сапраўднай веры. Шчырасці перад усім у дачыненні да Бога, у сэрцы сваім, а з гэтага і справядлівасці перад людзьмі. Варта крытычна глядзець на сваё жыццё і ўдасканальвацца ў кожнай справе, каб быць прынятымі Богам праўды. Бог праз свайго Сына прыйшоў даць людзям аздараўленне, каб кожны змог прыйсці і атрымаць ачышчэнне ад усіх дрэнных звычак, якія яго трымаюць. І калі жывеш у дрэнных схільнасцях, то пазбаўленне ад іх можа падавацца сапраўднай смерцю. Але, магчыма, варта паглядзець на гэта з іншага боку. Ці той, хто хоча нас ачысціць, не прапануе нам нешта лепшае, новае… жыццё? - Молімся за супакой і мірнае жыццё ва ўсім свеце. - Молімся за ўсіх бяздомных, каб знайшлі годнае месца для жыцця і супакой у сэрцы. - Молімся за сужэнцаў, каб шукалі ўмацаванне і падтрымку ў любові Божай. - Молімся за нас, тут сабраных, каб штодзённае жыццё было для нас не марнасцю, але ўдасканаленнем і набліжэннем да Бога. Божа, выслухай нашыя малітвы, які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн. Рэгіна Атрашкевіч |
Адноўлена 01.02.2015 22:05 |