Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету (22 лістапада)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
19.11.2015 17:31

Каментарый да літургіі

Мы перажываем апошні тыдзень літургічнага года ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Сённяшнія чытанні гавораць аб вяртанні Езуса Хрыста на зямлю. Гэта будзе момант, які прыйдзе неспадзявана.

Хочам ужо сёння ў гэтай Эўхарыстыі аддаць належную хвалу і пакланенне Езусу Хрысту, нашаму Валадару і Пану. Давайце на алтары складзем усе нашая праблемы і цяжкасці штодзённага жыцця, спадзеючыся, што толькі Пан неба і зямлі можа ператварыць свой крыж у ярмо.

Каментарый да літургіі слова

Літургія слова нагадвае нам аб праўдзе, што зменлівасць з'яўляецца важнай якасцю чалавечай істоты і свету, у якім мы жывём. Божае слова паказвае нам, што Валадарства Хрыста не з гэтага свету, але паходзіць ад Творцы.

Божае Валадарства тут, на зямлі, распаўсюджваецца, калі слухаем Слова і сведчым аб ім бліжнім.

Давайце прыслухаемся да Слова, якое сее ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў.

Малітва вернікаў

Прадставім Богу нашыя малітвы і папросім аб патрэбных ласках для стварэння Валадарства Хрыста на зямлі.

1. Молімся за Касцёл святы, каб паказваў усяму свету дарогу да Праўды, якой з’яўляецца наш Пан – Езус Хрыстус. Цябе просім...
2. Молімся аб благаслаўленні і дарах Божай ласкі для Папы Францішка, нашага біскупа... і ўсіх святароў. Цябе просім...
3. Молімся аб ласцы супакою ва ўсім свеце. Цябе просім...
4. Молімся аб новых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця, каб Добрая Навіна абвяшчалася ўсім народам. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб яны дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Хлебам Эўхарыстычным, распазналі Бога ў сваім жыцці. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія Табе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)