На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Восьмы дзень навэнны прыпаў на 4 сакавіка.
«Перыяд Вялікага посту патрэбны нам для таго, каб глыбей зазірнуць у сябе, засяродзіцца над уласным жыццём, больш увагі прысвяціць духоўным справам і клопату аб вечным збаўленні», — чытаем у Пастырскім лісце біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост, якое будзе зачытана ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю Вялікага посту 5 сакавіка.
«Не трэба пакланяцца самому сабе і сфармаванаму намі нашаму «я», якое мы баімся страціць. Сваімі сіламі мы не дасягнём вечнага Валадарства, бо на шляху да яго знаходзіцца злы дух. Аднак Хрыстус перамог яго і адчыніў нам брамы неба. Трэба толькі скарыстацца плёнамі Яго перамогі», — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Пасланні на Вялікі пост.
«Час Вялікага посту — гэта час нашага вяртання да Бога, адзінага ў Тройцы: Айца і Сына, і Духа Святога. Час вяртання да адраджэння, якое здзейснілася праз ваду і Духа Святога ў хросце і канфірмацыі», — піша ў сваім пасланні на Вялікі пост біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
«Я не прыйшоў заклікаць да пакаяння справядлівых, але грэшнікаў».
Кожны з нас сутыкаўся, сутыкаецца і будзе сутыкацца з рэчаіснасцю граху, са шматлікімі спакусамі, ад якіх цалкам ніхто з нас не пазбаўлены. Аднак, каб нам рашуча змагацца і — што няменш важна! — перамагаць спакусы, трэба спачатку прызнаць сам факт, што яны існуюць. Затым, калі мы выразна іх распазналі, нельга дыскутаваць з грахом.
Вялікі пост — перыяд навяртання і ачышчэння душы праз шчырае пакаянне. Езус Хрыстус дае нам гэты час, каб глыбей зразумець нашыя слабасці і недасканаласці, убачыць свае грахі і зрабіць пастановы, каб працаваць над сваімі недахопамі і з дапамогаю Божай ласкі распачаць новае жыццё ў святле хрысціянскай веры.
19–26 лютага айцы рэдэмптарысты з Гродна правялі святыя місіі ў Навагрудку. Больш за год рыхтаваліся парафіяне да гэтай падзеі праз малітву і пост. Апошні раз cвятыя місіі ў Навагрудку праходзілі 26 гадоў таму і, як сцвярджаюць старажылы, не мелі такой масавасці і размаху, як сёлетнія.