8 сакавіка, у Міжнародны дзень жанчын, для медыкаў і пацыентаў лідскай бальніцы была арганізавана пілігрымка ў Вільнюс на чале з бальнічным душпастырам кс. Ежы Беганскім. Пілігрымы перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай дзякавалі Богу за пакліканне быць жанчынай і маці.
Тры з паловай месяцы правёў на місіях у Камеруне беларускі дыякан Анджэй Ганчар. Ён працаваў у дзіцячым місійным прытулку, якім вось ужо 23 гады кіруе польскі дамініканін а. Дарыюш Гадавы OP.
У харвацкім горадзе Прымошцен ідуць працы па ўзвядзенні самай вялікай статуі Марыі ў свеце. Чакаецца, што фігура Божай Маці з Ларэта будзе дасягаць 17 метраў у вышыню.
Пярсцёнак — яшчэ адна з адзнак Папаў Рымскіх у Каталіцкім Касцёле. Прапануем 7 цікавых фактаў, пра якія, магчыма, вы не ведалі.
Украінец Мікалай Ткачук стаў абсалютным чэмпіёнам па гіравым спорце на міжнародным турніры Arnold Classic-2017, які праходзіў 2-5 сакавіка ў ЗША. Выступ семінарыста прайшоў пры падтрымцы Фонда кіраўніка Украінскай Праваслаўнай Царквы.
«Кожны, хто просіць, атрымлівае».
Першы нумар газеты з’явіўся ў пачатку сакавіка 1997 года. З той пары пачынаецца адлік гісторыі газеты Гродзенскай дыяцэзіі.
Каля дзвюх трацін з дзесяці тысяч рымскіх яўрэяў былі выратаваны дзякуючы непасрэднаму або ўскоснаму ўдзелу Пія ХІІ і Каталіцкага Касцёла. Такія дадзеныя былі агучаны падчас канферэнцыі на тэму «Пій ХІІ: канец “чорнай легенды”».