4 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне падчас Імшы, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату.
«У Ірландыі мясцовыя ўлады выявілі масавае пахаванне дзяцей на тэрыторыі былога каталіцкага прытулку ў ваколіцах горада Туам», — паведаміла 5 сакавіка «Наша Ніва», цытуючы The Guardian. Шукаючы пацвярджэнне гэтаму факту, знаходзіш цікавыя нюансы...
З 1 па 4 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажывалі вялікапосныя рэкалекцыі, якія ў гэтым годзе праводзіў кс. Валерый Быкоўскі. Падчас духоўных практыванняў рэкалекцыяніст паступова ўводзіў будучых святароў у таямніцу прынятага Хросту, якая з’яўляецца невычэрпнай крыніцай усяго хрысціянскага жыцця.
Двухдзённы візіт праходзіў 4-6 сакавіка. Арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, сустрэўся са студэнтамі катэхетычных курсаў, а таксама навадаў некаторыя парафіі Гродна і правёў шэраг сустрэч з парафіяльнымі рухамі і душпастырствамі.
«Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі».
5 сакавіка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў св. Імшу ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. Іерарх прыбыў разам з дапаможнымі біскупамі архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім і Аляксандрам Яшэўскім SDB, каб разам з парафіяльнай супольнасцю памаліцца за пробашча кс. Казіміра Шыдэлку SDB з нагоды яго імянін.
У гэтым свеце, часта ахопленым цемрай, нам даюцца моманты святла, якія не толькі асвятляюць нам жыццёвы шлях, але і нагадваюць, што Бог з намі. На пачатку сённяшняй малітвы пастарайся ўсвядоміць прысутнасць гэтага святла, якое ўсё выяўляе і ўсё супакойвае.
«Езус пасціў сорак дзён, і д’ябал выпрабоўваў Яго».