Удзельнікі пілігрымкі атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух падзеі, якая змяніла лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў — помнікаў Святой Зямлі і пабачыць прыгажосць прыроды тых краёў.
«Заклікаю прадстаўнікоў улады Мінска, Міністэрства культуры, забудоўшчыкаў, мясцовых жыхароў і абаронцаў Курапатаў пры ўдзеле прадстаўнікоў розных веравызнанняў і юрыстаў у адкрытым дыялогу шукаць прымальнага ўсімі вырашэння ў гэтай ўзніклай і хвалюючай наша грамадства праблеме», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
«Хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго».
Сёння ў Евангеллі Езус вучыць нас давяраць Божаму Провіду, нягледзячы на жыццёвыя абставіны, і празмерна не клапаціцца аб заўтрашнім дні.
У Харватыі завяршыўся XI Чэмпіянат Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе. У фінале зборная Партугаліі перамагла зборную Босніі і Герцагавіны 3:0, здабыўшы на падобных спаборніцтвах трэцяе золата запар.
Юрый Жыгамонт — аўтар і вядучы перадачы «Падарожжа дылетанта», даў сваю згоду на вядзенне аўтарскай перадачы беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя».
Кардынал Крыстаф Шонбарн перасцерагае перад пулапкай зводзіць пытанне разведзеных асобаў, якія жывуць у новых саюзах, толькі да магчымасці прымаць святую Камунію. «Кожны выпадак выключны, і кожная сужэнская сітуацыя непаўторная», — сцвердзіў аўстрыйскі іерарх на курсе для пробашчаў, які праходзіць у Рыме.
«Кожная спроба дыялогу і сустрэчы за сталом мірных перамоваў з’яўляецца для Сірыі вельмі каштоўнай», — так а. Ібрагім Альзабах з Алепа пракаментаваў ужо чацвёрты раўнд перамоваў, распачаты ў Жэневе.