Сёння Божае слова ставіць націск на любоў да бліжняга: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе». Таксама, не менш важным на шляху да гэтай любові з’яўляецца нашае пазбаўленне ад нянавісці і помсты, хоць бы нават па-чалавечы слушнай: «Не будзеш ненавідзець брата свайго... Не шукай помсты і не злуйся на сыноў народа свайго».
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох прапаноўвае стварыць спецыяльную камісію для ўрэгулявання адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой.
Рэкалецыі на Вялікі пост для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць 5-10 сакавіка ў мястэчку Арыча, што ў 30 км ад Рыма. Яны будуць прысвечаны тэме «Мука, смерць і ўваскрасенне Езуса паводле святога Мацвея».
У ліку гасцей сёлетняга фестывалю «Магутны Божа» — амерыканскі «Гарлем Госпел Хор», дзяржаўны ансамбль песні і танца Грузіі «Кутаісі», а таксама акадэмічны рускі народны хор імя Пятніцкага.
«Ты — Хрыстус… Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець».
Часам можна пачуць, што жыццё кансэкраваных асобаў сумнае і аднастайнае. Але гэта зусім не так. Акрамя малітвы і прысвячэння Богу свайго жыцця манахі і манахіні амаль нічым не адрозніваюцца ад кожнага з нас.
У 2015 годзе тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы Сірыі і Леванта» забілі 21 хрысціяніна, якія належалі да егіпецкай Копцкай Царквы і адмовіліся адракацца ад сваёй веры.
Такіх альбомаў, як піша media-polesye.by, засталося толькі тры ў свеце, пры гэтым пінскі альбом — самы поўны. Гэлена Скірмунт была каталічкай і шэраг яе прац былі прысвечаныя духоўнай тэме.
Пра свае лісты да св. Юзафа і спакойны сон Папа Рымскі Францішак расказаў падчас сустрэчы з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх супольнасцяў у Ватыкане.