У Фларыдзе на мітынгу прыхільнікаў амерыканскага прэзідэнта першая ледзі краіны Меланія Трамп выступіла з прамовай перад рэспубліканцамі штата і завяршыла яе малітвай «Ойча наш».
Першым, ад чаго пакутуюць жыхары ўсходняй часткі Украіны, з’яўляецца маўчанне міжнароднай супольнасці аб іх становішчы, сказаў Апостальскі Нунцый у Кіеве пасля вяртання з зоны ваенных дзеянняў. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці знаходзіўся там 14 і 15 лютага разам з біскупам Янам Сабілам, каардынатарам гуманітарнай ініцыятывы «Папа для Украіны».
«Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага».
У мексіканскім штаце Аахака з-пад вады паказалася старажытная святыня, якую ў XVII стагоддзі пабудавалі дамініканцы. Манахі прыбылі ў Мексіку, каб распаўсюджваць хрысціянства сярод мясцовага насельніцтва.
Ватыканская дэлегацыя адправіцца ў Каір для ўдзелу ў міжрэлігійнай канферэнцыі. Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, яе сакратар біскуп Мігель Анхель Айюса Гішот, а таксама кіраўнік аддзела па кантактах з ісламам кс. Халед Акашэх 22-23 лютага будуць гасцямі семінара ва ўніверсітэце Аль-Азхар.
Кніга «Гродзенскія кляштарныя хронікі XVII і XVIII стагоддзяў. Якасныя формы і камунікацыйныя аспекты» пабачыла свет у польскім выдавецтве DiG.
Сацыялістычны ўрад Францыі ўвёў новы закон, які абмяжоўвае свабоду слова тых, хто выступае супраць абортаў. Зняволенне і высокі штраф — такія пакаранні чакаюць за распаўсюджванне інфармацыі, якая «перашкаджае» перарыванню цяжарнасці.
Гістарычным назвалі рымскія англікане хуткі візіт папы Францішка ў іх святыню. Ён наведае царкву Усіх Святых 26 лютага і стане першым Пантыфікам, які зробіць гэта.
Папулярная краязнаўчая перадача «Падарожжа дылетанта» прысвяціла свой чарговы выпуск вёсцы Баруны Ашмянскага раёна, ладная частка якога распавядае пра каталіцкую святыню з амаль 400-гадовай гісторыяй.