Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Аргенціны
18.03.2013 15:36

18 сакавіка папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Аргенціны Крыстынай Фернандэс дэ Кіршнер. Сустрэча прайшла ў Доме святой Марты ў Ватыкане.

 
Папа сустрэўся з кардыналам Тарчызіа Бэртонэ
18.03.2013 14:54

Раніцай 18 сакавіка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіa Бэртонэ. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

 
Звышпрыроднае пачуццë веры Божага народу
18.03.2013 12:52

Перад тым, як у кантэксце мiжканфесiйнага дыялога закрануць тэму беспамылковага навучання Бiскупа Рыма, варта глыбей задумацца над сэнсам паняцця «звышпрыроднае пачуццë веры Божага народу», пра якое чытаем у Катэхiзiсе.

 
Папа Францішак змясціў свой першы запіс у «Твітэры»
17.03.2013 16:26

Праз некалькі хвілін пасля нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 17 сакавіка папа Францішак апублікаваў у «Твітэры» свой першы запіс. «Cari amici vi ringrazio di cuore e vi chiedo di continuare a pregare per me. Papa Francesco» («Дарагія сябры, ад усяго сэрца вам дзякую і прашу вас працягваць маліцца за мяне. Папа Францішак»), — напісаў Пантыфік.

 
«Сённяшняга Папу я ведаю больш за 20 гадоў...»: эксклюзіўнае інтэрв'ю аргенцінскага святара з Расіі
17.03.2013 15:40
Аргенцінскі ксёндз Марыа Бэвераці працуе ў Расіі ўжо сямнаццаты год. Змяніўшы цёплы клімат Паўднёвай Амерыкі на снежную рускую зіму, у 1996 годзе святар прыехаў у постсавецкую Маскву толькі з адной мэтай — дапамагаць у аднаўленні Каталіцкага Касцёла ў Расіі. Як прызнаецца ён сам: ехаў дапамагаць біскупу Кандрусевічу. Атрымліваючы благаслаўленне ад біскупа Хорхе Берголіа, ксёндз Бэвераці не ведаў, што праз 17 гадоў пра яго біскупа будуць гаварыць ва ўсім свеце. Гісторыя знаёмства з будучым Пантыфікам — у інтэрв'ю Catholic.by. 
 
Першы «Анёл Панскі» з папам Францішкам: Бог ніколі не змучыцца нам прабачаць
17.03.2013 15:26

«Бог ніколі не змучыцца нам прабачаць. Праблема ў тым, што нас мучыць прасіць Яго аб прабачэнні», — адзначыў Святы Айцец Францішак у сваім першым разважанні перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» 17 сакавіка. На плошчы Св. Пятра сабралося каля 100 тысяч вернікаў.

 
Святы Айцец: для мяне наймацнейшае пасланне Пана — міласэрнасць
17.03.2013 13:14

«Для мяне наймацнейшае пасланне Пана — міласэрнасць», — адзначыў Святы Айцец Францішак падчас ранішняй літургіі 17 сакавіка ў парафіі Святой Ганны. Папа падкрэсліў прыгажосць сцэны з Евангелля, дзе гаворыцца аб сустрэчы Хрыста з жанчынай, злоўленай на чужаложстве.

 
Ранейшы дэвіз кардынала Хорхе Марыа Берголіа — «Miserando atque eligendo»
17.03.2013 12:54

Дэвіз, які меў сённяшні Пантыфік, яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, — «Miserando atque eligendo» — гэта цытата з пропаведзі св. Беды (672–735), бэнэдыктынскага манаха, аўтара прац па экзэгетыцы, гісторыі і гамілетыцы. Выраз узяты з Пропаведзі 21, у якой святы каментаваў тэкст Евангелля паводле Мацвея 9, 9–13.

 
На інаўгурацыю Папы прыбудуць дэлегацыі прыблізна 180 дзяржаў
16.03.2013 17:02

Плануецца, што на цырымонію інаўгурацыі новаабранага папы Францішка прыбудуць у Апостальскую Сталіцу дэлегацыі прыблізна 180 дзяржаў. Літургія з гэтай нагоды распачнецца на плошчы Св. Пятра 19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, у 9.30 па італьянскім часе.

 
Сустрэча Папы з журналістамі: хацеў бы, каб Касцёл быў бедным і для бедных
16.03.2013 14:18

Святы Айцец патлумачыў, чаму абраў імя Францішак. 16 сакавіка ў Зале Паўла VI у Ватыкане Папа правёў сустрэчу з журналістамі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1381 1382 1383 1384 1385 1386 1387 1388 1389 1390 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1386 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.