23 сакавіка папа Францішак прыбыў у Кастэль Гандольфа. Разам з Рымскім Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, які прывітаў яго, Святы Айцец накіраваўся ў Апостальскі палац.
Навіна аб тым, што ў Вялікі чацвер папа Францішак наведае рымскую калонію для непаўналетніх «Casal del Marmo» і падчас Імшы Вячэры Пана абмые ім ногі, выклікала вялікае здзіўленне ў зняволеных і супрацоўнікаў калоніі.
22 сакавіка папа Францішак цэлебраваў святую Імшу для людзей «менш заўважных» у Ватыкане — садоўнікаў і тых, хто даглядае за чысцінёй на плошчах і вуліцах. Літургія прайшла ў цёплай, сямейнай атмасферы ў капліцы Дома св. Марты, дзе Пантыфік пражывае, пакуль адбываецца ўпарадкаванне яго апартаментаў у Апостальскім палацы.
22 сакавіка папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Ватыкане. Удзел у сустрэчы прыняў і пасол Беларусі Cяргей Алейнік.
20 сакавіка папа Францішак запрасіў сваіх суайчыннікаў, якія прабывалі ў гэты час у Рыме, у дом святой Марты. Аргенцінцаў было каля 50 чалавек, як свецкіх, так і духоўных асоб.
Сёлета ў Каталіцкім Касцёле ўрачыстасць Звеставання Пана будзе адзначацца 8 красавіка, а не як традыцыйна 25 сакавіка. Перанос звязаны з тым, што ў гэтым годзе 25 сакавіка прыпадае на Вялікі тыдзень. У дадзеным выпадку свята пераносіцца на панядзелак пасля актавы Вялікадня.
21 сакавіка Святы Айцец сустрэўся са старшынёй Папскай рады «Cor Unum» на пенсіі кардыналам Паулем Кордэсам, халдзейскім Патрыярхам Вавілоніі Луісам Сако, кс. прэлатам Карласам Нанэі з прэлатуры «Opus Dei» і аргенцінскім абаронцам правоў чалавека, Нобелеўскім лаўрэатам Пэрэсам Эсківэлем.
Папа Францішак павіншаваў архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі з інтранізацыяй, якая адбылася 21 сакавіка. Святы Айцец скіраваў кіраўніку Англіканскай Царквы пасланне, у якім падзякаваў за «цёплыя словы» ў сувязі з яго абраннем на Святы Пасад.
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў магчымасць хуткага прызначэння асабістага сакратара Папы. На дадзены момант, як паведаміў святар, папа Францішак карыстаецца дапамогай кс. Альфрэда Хуэрэба, другога сакратара Бэнэдыкта ХVI, а будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, Пантыфік ніколі не меў асабістага сакратара.
28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 17.30 па італьянскім часе папа Францішак узначаліць Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo». Прэс-служба Апостальскай Сталіцы прадставіла праграму мерапрыемстваў з удзелам Папы.