Папа Францішак прыняў запрашэнне Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея наведаць яго рэзідэнцыю ў стамбульскім квартале Фанар. Таксама было вырашана, што Пантыфік і Патрыярх сустрэнуцца ў студзені 2014 г. у Ерузалеме ў 50-годдзе гістарычнай сустрэчы Паўла VI і Патрыярха Афінагора, вынікам якой стала зняцце ўзаемных экскамунік, накладзеных падчас Вялікай схізмы ў 1054 г.
20 сакавіка перад тым, як сустрэцца з прадстаўнікамі хрысціянскіх Цэркваў і іншых рэлігій і веравызнанняў, Святы Айцец Францішак удзяліў некаторыя прыватныя аўдыенцыі. На першай з іх Папа прыняў Дзілму Русэф, Прэзідэнта Бразіліі.
20 сакавіка Святы Айцец Францішак сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Сустрэча прайшла ў Дзяржсакратарыяце Ватыкана. Учора Мітрапаліт Іларыён разам з дэлегацыяй РПЦ прысутнічаў на цырымоніі інаўгурацыі Папы.
На важныя элементы ў гаміліі папы Францішка, прамоўленай падчас інаўгурацыйнай святой Імшы 19 сакавіка, звяртае ўвагу галоўны рэдактар ватыканскага выдання «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян. Журналіст асабліва вылучае заклік Пантыфіка не баяцца быць добрымі і нават пяшчотнымі.
20 сакавіка папа Францішак сустрэўся з дэлегатамі хрысціянскіх Цэркваў і прадстаўнікамі іншых рэлігій і веравызнанняў, якія прыбылі ў Ватыкан на яго інаўгурацыю. Сустрэча прайшла ў Клементыйскай зале Апостальскага палаца.
Сённяшні папа Францішак напісаў у цэлым 11 кніг. Першая з іх выйшла ў 1982 г. і называецца «Разважанні для вернікаў».
Ужо больш за 4 мільёны чалавек чытаюць папскі профіль у «Твітэры». З 17 сакавіка, калі там з’явіўся першы запіс папы Францішка, гэтая колькасць узрасла больш чым на 720 тысяч чалавек.
Вечарам 19 сакавіка папа Францішак па тэлефоне павіншаваў Бэнэдыкта XVI з імянінамі, якія Пантыфік на пенсіі адзначае сёння, ва ўрачыстасць святога Юзафа. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
На папскім профілі ў «Твітэры» прыводзяцца фрагменты з гаміліі папы Францішка, прамоўленай падчас урачыстай інаўгурацыйнай святой Імшы 19 сакавіка. Цырымонія інаўгурацыі распачалася сёння ў 9.30 па італьянскім часе.
Цырымонія інаўгурацыі Пантыфікату Святога Айца Францішка адбылася 19 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы. У ёй удзельнічалі 132 афіцыйныя дэлегацыі розных краін і міжнародных арганізацый, 33 дэлегацыі ад розных веравызнанняў і каля 200 тысяч вернікаў. Беларусь прадставілі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дэлегацыя на чале са старшыней Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым.