Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Яго Святасць папа Францішак
Кардынал Хорхе Марыё Бергольё быў абраны Папам 13 сакавіка падчас вячэрняй сесіі канклаву.
Новы
Папа стаў 266-м, і гэта першы Папа, які паходзіць з Амерыкі і з
Лацінскай Амерыкі ў прыватнасці. Першы Пантыфік-езуіт. Яму 76 гадоў. Яго
папярэднік, сённяшні Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI, 11 лютага
падчас кансісторыі ў Апостальскай Сталіцы, абвясціў аб сваім рашэнні
скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра.
Новаабраны
Папа Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у
сям'і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна
езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г. У 2005–2008 гг. узначальваў
епіскапат Аргенціны. Да абрання — арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і Прымас
Аргенціны. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў,
Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі інстытутаў
кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па
справах сям'і.
Папа Францішак абраны на адным з самых кароткіх канклаваў у гісторыі — на другі яго дзень.