Як бы балюча ні было, але заўсёды прыходзіць час развітвацца з роднымі і любімымі. Гэтую праўду хрысціяне ўспрымаюць лягчэй за іншых, бо ведаюць, што яшчэ абавязкова сустрэнуцца ў Небе. Але, на жаль, і ў хрысціянскім асяроддзі часта даводзіцца сустракацца з забабонамі падчас пахавання. Што рабіць, каб пахаванне не стала язычніцкім, чытайце ў чарговым артыкуле лікбеза ад Catholic.by.
15 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, адзначаецца Сусветны дзень малітвы аб асвячэнні святароў. Касцёл заахвочвае да малітвы за святароў, якія «прынялі запрашэнне не толькі да асабістага асвячэння, але і да таго, каб асвячаць сваіх братоў і сясцёр».
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Каталіцкім Касцёле — свята, прысвечанае ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Адзначаецца ў пятніцу, на восьмы дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела Хрыста і на дванаццаты дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Хрыста з’яўляецца сімвалам любові Бога да людзей, такім чынам, гэтае свята адлюстроўвае падзяку Богу за Яго любоў і дараванае збаўленне.
14 чэрвеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ удзяліў аўдыенцыю Генеральнаму дырэктару Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO) Жазэ Грацыяна да Сільву. Кіраўнік ФАО сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы пацвердзіла, што 13 чэрвеня 2012 г. кардынал Уільям Левада, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння і кіраўнік камісіі «Ecclesia Dei», сустрэўся з генеральным настаяцелем Брацтва св. Пія Х біскупам Бэрнардам Фэлеем.
Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай праходзіў 6–7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе.
Папярэднiя разважаннi аб ролi св. Пятра ў Калегii Апосталаў i Хрыстовым Касцëле падрыхтавалi нас, каб перайсцi да пытання больш актуальнага i, на жаль, больш праблемнага для межканфесiйных адносiнаў — аб здзяйсненнi служэння Пятра ў асобах яго наступнiкаў.
На заканчэнне служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў якасці дапаможнага біскупа дзякую Богу Усемагутнаму за ласку быць сем з паловай гадоў з вернікамі, маліцца з імі і за іх, абвяшчаць Божае слова і быць адміністратарам Святых Сакрамэнтаў.
Кожны можа заўважыць, што сёння мы маем вельмі цікавыя часы. Навуковы прагрэс дае сучаснаму чалавеку незвычайныя, часам нават, здаецца, неабмежаваныя магчымасці, аб якіх не мог падумаць чалавек старажытнасці альбо Рэнесансу.
У 1960 г. грэчаскі філосаф, пісьменнік і журналіст Нікас Казандзакіс выдаў кнігу, якой было наканавана стаць адным з самых вядомых бестсэлераў ХХ ст. Я маю на ўвазе «Апошнюю спакусу», якая была экранізавана ў 1988 г. амерыканскім рэжысёрам Марцінам Скарцэзэ пад назвай «Апошняя спакуса Хрыста».