Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Успамін святога Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла
13.06.2012 03:00

Святы Антоній нарадзіўся каля 1195 г. у Лісабоне ў шляхетнай сям’і і пры хрышчэнні атрымаў імя Фердынанд. У 15-гадовым узросце ён уступіў у кляштар Ордэна рэгулярных канонікаў святога Аўгустына ў Каімбры, дзе атрымаў добрую біблейскую адукацыю, а ў 1220 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.

 
«Хто маці Мая?»
12.06.2012 14:31

«Ён сказаў ім у адказ: „Хто маці Мая..?“». Пытанне, разважанне ці запрашэнне, а можа — перасцярога? Здаецца, усе вакол ведалі, ніхто не задаваўся пытаннем, хто маці Езуса. Тады Ён спытаўся сам, толькі не ў сябе, а ў нас...

 
22 чэрвеня ў Ватыкане адбудзецца чуванне ў інтэнцыі Пантыфіка
12.06.2012 12:25

У пятніцу 22 чэрвеня на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца малітоўнае чуванне ў інтэнцыі папы Бэнэдыкта XVI і яго Пантыфікату. Узначаліць малітву Папскі вікарый кардынал Анджэла Камастры.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з будучымі дыпламатамі Апостальскай Сталіцы
12.06.2012 10:40

11 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі Папскай касцёльнай акадэміі — установы, якая рыхтуе дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы. Сустрэча прайшла з нагоды заканчэння навучальнага года і падрыхтоўкі выпускнікоў акадэміі да пачатку выканання дыпламатычнай місіі.

 
Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кіраўніка Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі
11.06.2012 13:04

9 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку архіварыуса Ватыканскага сакрэтнага архіва і кіраўніка Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі кардынала Рафаэле Фарына ў сувязі з дасягненнем іерархам узроставай мяжы, якая не дазваляе займаць адказныя пасады.

 
«І будуць двое адно»: разважанні аб сямейным шчасці
11.06.2012 12:56

Гэтым артыкулам я б хацела распачаць разважанні аб сужэнскім жыцці. Тэма, зразумела, неабсяжная, і для кожнай канкрэтнай сям’і ў ёй знойдуцца больш ці менш актуальныя пытанні, аднак хацелася б у гэтым цыкле «І будуць двое адно» распавесці аб найбольш распаўсюджаных «падводных камянях» і «струменях» сямейнага жыцця.

 
Бэнэдыкт XVI пра значэнне Эўхарыстыі і эўхарыстычнай адарацыі
11.06.2012 10:48

Значэнню сакрамэнту Эўхарыстыі, эўхарыстычнай адарацыі, а таксама ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста прысвяціў агульную аўдыенцыю ў нядзелю 10 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Пантыфік звярнуўся да прысутных на плошчы Святога Пятра перад малітвай «Анёл Панскі».

 
Успамін святога апостала Барнабы
11.06.2012 10:33

Святы апостал Барнаба нарадзіўся на востраве Кіпр у сям’і багатых габрэяў і быў названы Юзафам. Адукацыю ён атрымаў у Ерузалеме, дзе вучыўся разам са сваім сябрам і равеснікам Саўлам (будучым апосталам Паўлам) у знакамітага на той час настаўніка Гамалііла.

 
У чым зло акультызму і магіі? (ч.2)
11.06.2012 03:11

Сярод шматлікіх акультных практык, праз якія сатана намагаецца ўвайсці ў жыццё сучаснага чалавека, узгадаем найбольш адыёзныя, у дэманічнасці якіх хрысціяне могуць сумнявацца. 

 
Бэнэдыкт XVI: Чэмпіянат Еўропы па футболе павінен спрыяць логіцы братэрства
08.06.2012 11:06

8 чэрвеня 2012 г. у Польшчы і ва Украіне распачынаецца Чэмпіянат Еўропы па футболе. З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы арцыбіскупа Юзафа Міхаліка.

 
<< Першая < Папярэдняя 1451 1452 1453 1454 1455 1456 1457 1458 1459 1460 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1455 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.