Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ватыкан асудзіў кнігу італьянскага журналіста пра Папу Рымскага
21.05.2012 11:16

Сумнеўнай і паклёпніцкай журналісцкай ініцыятывай Апостальская Сталіца назвала кнігу італьянскага журналіста Джанлуіджы Нуцы «Яго Святасць». Кніга ўключае ў сябе асабістую перапіску Святога Айца і яго супрацоўнікаў, а значыць з’яўляецца парушэннем правоў на недатыкальнасць асабістага жыцця.

 
Бэнэдыкт XVI пра таямніцу Унебаўшэсця Пана
21.05.2012 10:36

«Унебаўшэсце кажа нам, што ў Хрысце наша чалавечнасць узносіцца да вышыняў Бога», — з такімі словамі звярнуўся да сабраных на плошчы Св. Пятра ў Рыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 20 мая перад трыдыцыйнай малітвай «Regina Caeli» Папа, разважаючы над Унебаўшэсцем Пана, якое ў многіх краінах адзначаецца не ў чацвер, а ў бліжэйшую нядзелю, заклікаў вернікаў, гледзячы ў неба, быць сведкамі Божага жыцця на зямлі.

 
Бэнэдыкт XVI пра фільм «Марыя з Назарэта»
18.05.2012 11:42

Увечары 16 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паглядзеў фільм «Марыя з Назарэта» («Maria di Nazareth»), які дэманстраваўся ў Клеменцінскай зале Апостальскага Палаца.

 
Бэнэдыкт XVI паглядзіць фільм «Марыя з Назарэта»
16.05.2012 16:28

Увечары 16 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паглядзіць фільм «Марыя з Назарэта» («Maria di Nazareth»), які будзе дэманстравацца ў Клеменцінскай зале Апостальскага Палаца.

 
Акцёры Павел і Ганна Харланчук-Южаковы выступаюць у абарону жыцця праз сваю творчасць
16.05.2012 15:37

Праект «У абарону жыцця!» у чарговы раз заклікае грамадства задумацца над каштоўнасцю жыцця кожнага чалавека, асабліва тых, якія яшчэ не пабачылі святло сонца. Аборт увайшоў у грамадства як норма і трымае свае пазіцыі, дазваляючы вырашаць «нечаканыя цяжкасці». Павел Харланчук-Южакоў, вядомы беларускі акцёр і рэжысёр, ужо не першы год падтрымлівае акцыю «У абарону жыцця!».

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чым скончылася барацьба з ерассю катараў?
16.05.2012 12:49

Праз чатыры гады пасля заканчэння чацвёртага крыжовага пахода, у выніку якога быў разрабаваны Канстанцінопаль, папа Інакенцій ІІІ аб’явіў аб пачатку новага крыжовага пахода. На гэты раз вораг не знаходзіўся за далёкімі марамі, а ў цэнтры хрысціянскага свету — на поўдні Францыі.

 
Андрэй Баболя — апякун Пінскай дыяцэзіі
16.05.2012 10:14

Успамін святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога пакутніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам».

 
17 мая — урачыстасць Унебаўшэсця Пана
16.05.2012 03:42

Сёння, 17 мая, усе хрысціяне адзначаюць урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. З гэтай гары, дзе распачалася мука Хрыста, узяла пачатак і Яго хвала.

 
Лікбез ад Catholic.by. Усё пачынаецца з хросту
15.05.2012 16:18

У рэдакцыю нашага парталу часта прыходзяць лісты з пытаннямі адносна сакрамэнтаў. Усе пытанні — індывідуальныя і асабістыя, аднак даюць зразумець, што нашых чытачоў, як практыкуючых католікаў, так і тых, хто рэдка заглядваюць у касцёл, цікавяць адны і тыя ж пытанні ў адносінах да першасных рэчаў. Таму мы вырашылі правесці так званы лікбез. Спадзяёмся, інфармацыя будзе для вас карыснай.

 
Святы Айцец сустрэнецца з прадстаўнікамі трох найбуйнейшых касцёльных арганізацый
15.05.2012 12:08

19 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі прадстаўнікоў трох найбуйнейшых касцёльных арганізацый ў Італіі: Федэрацыі хрысціянскіх службаў міжнародных валанцёраў, Касцёльны рух культурных ініцыятыў і Хрысціянскі рух працаўнікоў.

 
<< Першая < Папярэдняя 1451 1452 1453 1454 1455 1456 1457 1458 1459 1460 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1460 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.