Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI: адзінства з Панам і малітва даюць жыццё
07.05.2012 10:53

6 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». У прамове Папа звярнуўся да тэксту нядзельнага Евангелля, дзе Хрыстус параўноўваецца з вінаграднай лазой: «Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец мой — вінаградар» (пар. Ян 15, 1).

 
Выступленне Мітрапаліта Кандрусевіча падчас адкрыцця Дзён Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса
04.05.2012 20:00

4–6 мая 2012 г., магілёўскі катэдральны касцёл

Ваша Эмінэнцыя, Экцэленцыя, браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, браты і сёстры!

 
Cлуга Божы Баляслаў Слосканс
04.05.2012 16:14
Баляслаў Слосканс нарадзіўся ў 1893 г. у мястэчку Стэрньенэ Віцебскай губерніі (сёння — тэрыторыя Латвіі). Пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу быў душпастырам парафій у Пецярбургу і наваколлі, а ў 1925 г. стаў пробашчам у Віцебску. У маі 1926 г. таемна атрымаў біскупскае пасвячэнне з рук папскага пасланца ў Маскве біскупа Мішэля Дарбіньі і прызначаны Апостальскім адміністратарам Магілёўскай Мітраполіі. У верасні 1927 г. у Магілёве быў арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны на 3 гады ў Салавецкі канцлагер для святароў. Вызвалены ў верасні 1930 г., вярнуўся ў пачатку лістапада ў Магілёў, але праз тыдзень быў зноў арыштаваны і сасланы ў Сібір, адкуль у 1933 г. быў перададзены савецкімі ўладамі ў Латвію ў абмен на асуджанага там камуніста. Пасля гэтага больш не змог вярнуцца да свайго служэння ў Беларусі, быў прызначаны Апостальскім візітатарам для католікаў-эмігрантаў з СССР візантыйскага абраду. Памёр 18 красавіка 1981 г. у Бельгіі, у 1993 г. яго цела было перанесена ў латвійскі санктуарый у Аглоне. У 2000 г. распачаўся яго беатыфікацыйны працэс. 20 снежня 2004 г. Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса.
 
Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новых паслоў
04.05.2012 15:00

4 мая Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы ад новых паслоў, якія будуць прадстаўляць Арменію, Ірландыю, Малайзію, Фіджы і Эфіопію пры Святым Пасадзе. У прамове да іх Святы Айцец падкрэсліў неабходнасць хуткага рэагавання на выклікі, бо планета стала зусім «маленькай», дзякуючы сродкам камунікацыі.

 
Бэнэдыкт XVI наведае італьянскае мястэчка Фраскаці
04.05.2012 10:45

15 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае мястэчка Фраскаці каля Рыма. Тут раніцай Пантыфік узначаліць літургію, а пасля накіруецца ў рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа, каб апоўдні ўзначаліць малітву «Анёл Панскі».

 
Новапрызначаны біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка: з сыноўскай адданасцю прымаю давер Святога Айца
03.05.2012 17:52

«У адказ на давер Святога Айца адносна майго служэння ў Пінскай дыяцэзіі я выказваю сваю пашану да яго, сваю сыноўскую адданасць, абяцаю верна служыць Богу і Касцёлу, вернікам Пінскай дыяцэзіі і тым, хто яшчэ шукае Бога», — адзначыў новапрызначаны біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка ў інтэрв’ю для Catholic.by.

 
Выйшаў зборнік анекдотаў і цікавых гісторый з жыцця Бэнэдыкта XVI
03.05.2012 15:34

«Мюнхенец у Рыме» — пад такой назвай у Лейпцыгу выйшла кніга жартаў, вясёлых эпізодаў з рымскага жыцця Пантыфіка. Аўтарам з’яўляецца Бернхард Мюллер-Хюльзебуш.

 
Бэнэдыкт XVI наведаў паліклініку «Джэмэллі»
03.05.2012 14:39

3 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў факультэт медыцыны і хірургіі імя Агастына Джэмэллі Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, які знаходзіцца ў Рыме і больш вядомы як паліклініка «Джэмэллі».

 
Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды прызначэння біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі
03.05.2012 14:13


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Слова да святароў, кансэкраваных асобаў, вернікаў Пінскай дыяцэзіі і ўсіх людзей добрай волі з нагоды прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. 3 мая 2012 г., у свята св. апосталаў Філіпа і Якуба, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваім клопаце пра духоўнае жыццё вернікаў і іх развіццё прызначыў новага ардынарыя Пінскай дыяцэзіі — Яго Эксцэленцыю ксяндза біскупа Антонія Дзям’янку. Мы ўсе з нецярплівасцю чакалі гэтага моманту, бо Касцёл ёсць там, дзе ёсць біскуп, — як навучае св. Ігнацый з Антыёхіі. Таму кожны мясцовы Касцёл павінен мець свайго біскупа.

 
Пантыфік зрабіў падарунак былым англіканам Вялікабрытаніі
03.05.2012 11:39

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зрабіў ахвяраванне ў памеры 250 тысяч долараў на Брытанскі ардынарыят для англіканаў, якія перайшлі ў Каталіцкі Касцёл. Кіраўнік гэтай структуры, былы англіканскі біскуп кс. прэлат Кейт Ньютан, адзначыў, што дар Папы паспрыяе стабільнасці ардынарыята.

 
<< Першая < Папярэдняя 1461 1462 1463 1464 1465 1466 1467 1468 1469 1470 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1462 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.