«Калі яны прыйшлі ў месца, якое называлася Гетсэманія, Езус сказаў вучням сваім: „Сядзьце тут, пакуль Я памалюся“. І ўзяў з сабою Пятра, Якуба і Яна; і ахапіў Яго страх і трывога. І сказаў ім: „Засмучана душа Мая аж да смерці; застаньцеся тут і чувайце“. І, адышоўшы крыху ўперад, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна; і казаў: „Абба, Ойча! Ты ўсё можаш. Адхілі ад Мяне гэты келіх; але не чаго Я хачу, а чаго Ты“» (Мк 14, 32–36).