26 красавіка. 26-я гадавіна аварыі ў Чарнобылі. Узгадваю, як у мінулым годзе ўпершыню ў жыцці я трапіў у радыяцыйную зону адсялення. Дапамагаў мясцовым святарам перад Вялікаднем наведаць састарэлых і хворых католікаў, якія засталіся ў паўразбураных і забытых вёсачках на беларуска-украінскім памежжы, у мёртвай зоне.
У ліпені не будзе папскіх аўдыенцый. У нядзелю 1 ліпеня пасля малітвы «Анёл Панскі» Пантыфік накіруецца ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа.
26 красавіка Беларусь узгадвае чарговую, ужо 26-ю гадавіну ядзернага выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. За ахвяраў той страшэннай трагедыі сёння моляцца вернікі шматлікіх каталіцкіх парафій.
Негатыўны ўнёсак сект у жыццё грамадства — тэма размовы Ватыканскага радыё з кіраўніком Інфармацыйна-кансультацыйнага цэнтра імя Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы Уладзімірам Марціновічам. І сапраўды, у навінах мы не часта чуем пра секты, у асноўным, калі гэта даходзіць да крымінальнай справы. А што схавана глыбей?
Прасіце Пана жніва Дарагія браты і сёстры!1. Колькі разоў мы чуем словы Хрыста: «Прасіце Пана жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё» (Мц 9, 38). Мы ведаем, што яны азначаюць заклік да малітвы аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця. Гэты заклік паўтараецца ўжо дзве тысячы гадоў і нагадвае пра неабходнасць такіх пакліканняў, бо сапраўды, жніво вялікае, а працаўнікоў мала (пар. Мц 9, 37–38).
23 красавіка Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў VII Сусветнага кангрэса душпастырства турызму, які праходзіць у Мексіцы з 23 па 27 красавіка. У ім Святы Айцец падкрэсліў вартасць турызму як характэрнай з’явы нашага часу, а таксама назваў звязаныя з ім праблемы.
Апостальская Сталіца паведаміла аб запланаваных мерапрыемствах на бліжэйшыя некалькі месяцаў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Вядома, што 13 мая Папа накіруецца з пастырскім візітам у горад Арэццо, а праз два тыдні, 1—3 чэрвеня, прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане.
22 красавіка 2012 г. падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў, што пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус рэальна прысутнічае ў сакрамэнтах, асабліва Эўхарыстыі. Таму Папа заклікаў святароў і катэхетаў сур’ёзна падыходзіць да падрыхтоўкі дзяцей да Першай камуніі, каб даць ім шанс сустрэць сапраўднага Хрыста.
Калi параўнаць праваслаўныя іконы Святой Тройцы і 12-ці Апосталаў1, то можна ўбачыць, як таямніца роўнасці Асобаў Святой Тройцы цудоўна адлюстроўваецца ў Калегіі Дванаццаці. Каталіцкае навучанне аб Касцёле ніякім чынам не разбурае гэтай дзіўнай гармоніі, а наадварот, адкрывае шматграннасць гэтай таямніцы.
19 красавіка 2012 г. спаўняецца 7 гадоў з дня ўступлення кардынала Ёзафа Ратцынгера на Святы Пасад. За час папскага служэння Бэнэдыкт XVI здзейсніў 23 замежныя падарожжы, наведаў 23 дзяржавы. 34 разы пілігрымаваў па Італіі і наведаў 15 рымскіх парафій. Абвясціў 843 новых благаслаўлёных і 37 новых святых.