Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ: сустрэчы студэнтаў з душпастырамі могуць набыць сістэмны характар
02.05.2012 21:48

«Кіраўнічая эліта павінна быць сапраўды высокамаральнай, справядлівай ва ўсіх сваіх праявах». А гэтаму, на думку дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Мікалая Шчокіна, спрыяюць сустрэчы будучых кіраўнікоў з духавенствам. 2 мая 2012 г. па ініцыятыве Мікалая Шчокіна адбылася чарговая сустрэча слухачоў акадэміі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.

 
Сталасць. Як яе разумець?
02.05.2012 14:24

Напэўна, кожнага з нас турбуюць розныя праблемы, як знешняга, так i ўнутранага характару. Ёсць праблемы, якiя маюць лакальны характар i датычацца меншай групы людзей, напрыклад, сямейныя, а ёсць праблемы больш шырокага радыусу дзеяння, што могуць закранаць ужо ўсю грамадскасць.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Беспамылковы?
02.05.2012 12:43

У 1870 г. быў прыняты дагмат, які лічыцца самым спрэчным у гісторыі Касцёла — дагмат аб беспамылковасці Папы. Многія часта разумеюць пад гэтым «безграхоўнасць». Аднак гэта не так. Каталіцкі Касцёл, грунтуючыся на Бібліі, навучае, што Папа, дзякуючы асабліваму дару Святога Духа, не можа рабіць памылак у пытаннях веры і маралі, калі існуюць адпаведныя ўмовы.

 
Год пасля беатыфікацыі Яна Паўла ІІ
01.05.2012 16:36

«І вось доўгачаканы дзень настаў; ён настаў хутка, бо так спадабалася Пану Богу: Ян Павел ІІ благаслаўлёны!» — гэта словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якія мы чулі 1 мая 2011 г. І вось ужо год, як католікі ўсяго свету звяртаюцца да Бога праз заступніцтва благаслаўлёнага Папы-славяніна.

 
Прыняць праўду пра чалавечае жыццё
01.05.2012 08:29

Сёння, як ніколі раней, паддаюць аналізу і навуковым даследаванням не толькі тэму чалавечага жыцця, але і самога чалавека. Колькасць поглядаў і гіпотэз пра паходжанне і прадвызначэнне чалавека такая вялікая, што людзі самі ўжо не ведаюць, якія з іх праўдзівыя.

 
Слова Жыцця на май 2012
30.04.2012 17:13


Прэзентацыя >>>

«Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся!» (Лк 12, 49)

У Старым Запавеце агонь сімвалізуе слова Божае, якое прапаведаваў прарок. Агонь можа таксама азначаць суд Божы, неабходны дзеля ачышчэння народу, які існуе ў Богу.

 
Размова з праекціроўшчыкам самай высокай фігуры Хрыста ў свеце
30.04.2012 13:11

З моманту асвячэння фігуры Хрыста Валадара ў польскім горадзе Свябодзін прайшло ўжо два гады. Помнік, які лічыцца самай высокай фігурай Хрыста ў свеце, дасягае 36 метраў увышыню, што на шэсць метраў больш за знакамітую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанейра.

 
Бэнэдыкт XVI: Пан кліча заўсёды, але часта мы Яго не слухаем
30.04.2012 10:40

У нядзелю 29 красавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са шматлікімі пілігрымамі, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Рыме, каб разам памаліцца «Regina Caeli».

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці асудзіў Касцёл сучаснасць?
30.04.2012 10:04

У віну Пію ІХ часта ставяць «асуджэнне сучаснасці» ў выданым ім у 1864 г. дакуменце пад назвай «Sillabo» — спісу памылковых ідэй і з’яваў новага часу, сярод якіх: лібералізм, атэізм, камунізм, сацыялізм, рэлятывізм. Акрамя таго, дакумент асуджаў «грамадзянскія шлюбы» і адлучаў ад Касцёла лідараў італьянскага нацыянальнага Адраджэння. Што кіравала Папам у прыняці такога рашэння, што ён асудзіў на самой справе і ці лічыў ён сучаснасць памылкай? Аб гэтым мы пагаворым у сённяшняй праграме.

 
Працоўныя будні
29.04.2012 10:59

Аднойчы я знайшла ў Інтэрнэце міні-тэст «Да якога кінажанру падобная ваша сітуацыя на працы?». Варыянты адказаў: на фільм жахаў, баявік, меладраму, вытворчую драму — яскрава далі зразумець, што пытанне адносінаў паміж калегамі часта не выклікае ніякага аптымізму.

 
<< Першая < Папярэдняя 1461 1462 1463 1464 1465 1466 1467 1468 1469 1470 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1463 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.