Як ажыццяўляць на практыцы новую евангелізацыю? Што дзеля гэтага павінен здзейсніць чалавек — у асабістым жыцці, у сваёй сям’і, у парафіі? Пра тое, як звычайны вернік можа быць абвяшчальнікам Добрай Навіны, парталу Catholic.by распавёў Альберт Галея, які з’яўляецца дырэктарам Бюро евангелізацыі пры Папскай радзе па новай евангелізацыі
Ватыканская Кангрэгацыя Божага Культу і дысцыпліны Сакрамэнтаў адобрыла прадстаўлены амерыканскім епіскапатам «Абрад благаслаўлення дзіцяці ва ўлонні маці». У хуткім часе дакумент будзе апублікаваны на англійскай і іспанскай мовах і з’явіцца ва ўсіх амерыканскіх парафіях да 13 мая.
25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле — урачыстасць Звеставання Пана. У гэты дзень адзначаецца таксама Дзень святасці жыцця, які з’яўляецца своеасаблівым напамінам пра годнасць чалавека ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці. Аб праблеме абортаў, якая дагэтуль застаецца вельмі вострай у сучаснай Беларусі, мы спыталіся ва Уладзіслава Валаховіча, магістра тэалогіі, дырэктара дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».
Неяк побач у літургічным календары знаходзіцца ўрачыстасць св. Юзафа і Звеставання Пана. Адна з іх кажа пра ролю бацькі ў сям’і, другая ж сцвярджае ісціну аб важнасці мацярынскага цяпла і любові ў выхаванні дзяцей і перш за ўсё — у прыняцці зачатага жыцця. Таму, напэўна, гэта найлепшы час, каб паразважаць пра радасці і складанасці сённяшняга мацярынства і бацькоўства. Гэта мы папрасілі зрабіць бацькоў васьмярых хлопчыкаў Руслана і Наталлю Ташціміравых.
Цi ëсць памiж католiкамi i праваслаўнымi рознiца ў разуменнi асаблiвай ролi св. Пятра сярод Апосталаў? А можа, паставiм пытанне iнакш: колькi тут сапраўднай рознiцы, а колькi перабольшвання ў вынiку шматвяковага адасаблення i гарачых дыскусiй на гэтую тэму ў канцы XIX — пачатку XX стст.?
Наша ўяўленне аб арганізацыі, рэлігійнай або свецкай накіраванасці, залежыць ад таго, як яна падаецца нам грамадскасцю, напрыклад, праз СМІ. Аднак, разглядаючы з’яву сектанцтва, неабходна ўлічваць той факт, што інфармацыя, якая перадаецца, акцэнтуецца на тых сектах і культах, якія сваімі дэструктыўнымі дзеяннямі звярнулі на сябе ўвагу, пасля чаго сталі дастаткова вядомыя шырокай публіцы.
21 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Імі сталі: арцыбіскуп Дурбана кардынал Уільфрыд Фокс Напіер і біскуп Аўгсбурга на пенсіі Вальтэр Мікса.
Пад тэорыяй рэінкарнацыі маецца на ўвазе вера ў тое, што пасля разлучэння з целам (пасля смерці) душа ўвасабляецца ў целе іншага чалавека ці жывёлы. Што ж кажа Біблія адносна рэінкарнацыі?
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI штодня моліцца на ружанцы перад абразом Маці Божай Гвадэлупскай. Такім чынам Пантыфік рыхтуецца да візіту ў Лацінскую Амерыку.
19 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха Александрыйскага Шэнуды ІІІ, які памёр 17 сакавіка.