Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI надаў дабрачыннай арганізацыі «Kirche in Not» статус Папскага фонду
09.12.2011 16:37

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI надаў нямецкай дабрачыннай арганізацыі «Kirche im Not» («Дапамога Касцёлу ў Патрэбе») статус Папскага фонду. Цяпер у Ватыкане (хоць галоўны офіс застанецца ў Германіі) з’явіцца штаб-кватэра.

 
Святы Айцец: неабходна заўсёды ўглядацца ў прыклад Маці нябеснай
09.12.2011 11:44

Ва ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі здзейсніў пілігрымаванне да скульптуры Найсвяцейшай Панны Марыі, што знаходзіцца на Іспанскай плошчы ў Рыме.

 
Бэнэдыкт XVI запаліў агні на самай высокай каляднай ёлцы ў свеце
09.12.2011 10:49

Самая вялікая калядная ёлка ў італьянскім горадзе Губбіо павінна дапамагаць уздымацца да Бога, прымаць Хрыста і несці Яго святло ў сучасны свет. Аб гэтым казаў папа Бэнэдыкт XVI падчас цырымоніі адкрыцця каляднай ёлкі ў гэтым гарадку. Здзейсніў гэта Пантыфік з дапамогай планшэта iPad 7 снежня 2011 г.

 
Маскі цывілізацыі смерці: прафілактыка СНІДу
08.12.2011 08:07

1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень барацьбы са СНІДам. У сродках масавай інфармацыі у сувязі з гэтай датай з’яўляецца вялікая колькасць інфармацыі на тэму ВІЧ і СНІДу, у школах і ВНУ праходзяць інфармацыйныя сустрэчы, бо ніхто не хоча апынуцца ў ліку тых, хто захварэе на чуму ХХ стагоддзя. Чым жа небяспечная яго прафілактыка? Бо, здавалася б, наадварот, яна павінна служыць добрай справе.

 
Мужчыны і жанчыны ў небяспецы
07.12.2011 12:50

У сённяшняй размове я хацела б акрэсліць тыя пагрозы, якія ўстаюць на шляху фарміравання мужнасці і жаноцкасці і могуць скрывіць гэты шлях, павярнуць яго ў няправільным накірунку або наогул прыпыніць псіхалагічнае сталенне мужчыны ці жанчыны.

 
Кніга Бэнэдыкта XVI «Святло свету» выдадзена на арабскай мове
06.12.2011 15:56

9 снежня 2011 года ў сталіцы Лівана Бейруце адбудзецца прэзентацыя кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу» на арабскай мове. Гэты пераклад стане ўжо 28-м па ліку выданнем кнігі Пантыфіка.

 
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі кангрэса душпастырства замежных студэнтаў
05.12.2011 11:35

2 снежня 2011 года Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі ІІІ Сусветнага кангрэса душпастырства міжнародных студэнтаў, арганізаванага Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Форум праходзіў на тэму «Студэнты і сустрэча культур».

 
4 снежня Касцёл на Усходзе дзякуе сваім дабрачынцам
04.12.2011 12:59

У ІІ Нядзелю Адвэнту, 4 снежня, у Беларусі, Украіне і Расіі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёлу на Усходзе. Менавіта ў гэты дзень у Польшчы праходзіць Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе.

 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на ІІ Нядзелю Адвэнту, Год В
02.12.2011 16:58

4 снежня 2011 г., пінская катэдра

Адзіная аўтастрада, якая мае значэнне

Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму.

 
Бэнэдыкт XVI: Касцёлу патрэбна тэалогія, а тэалогіі — вера, якая жыве ў Касцёле
02.12.2011 16:24

На цесную сувязь тэалагічнага разважання і веры Касцёла ўказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з членамі Міжнароднай тэалагічнай камісіі 2 снежня 2011 г. З 28 лістапада па 2 снежня камісія праводзіла пасяджэнне на тэмы метадалагічных пытанняў у сучаснай тэалогіі, разумення монатэізму і значэння грамадскага вучэння Касцёла.

 
<< Першая < Папярэдняя 1481 1482 1483 1484 1485 1486 1487 1488 1489 1490 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1487 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.