Апошняя агульная аўдыенцыя з папам Бэнэдыктам XVI у 2011 годзе адбылася ў сераду 28 снежня. Сваю катэхезу Святы Айцец прысвяціў месцу малітвы у жыцці чалавека і сям’і, якая павінна стаць першай яго школай.
28 снежня 2011 года ў Берліне распачалася 34-я Еўрапейская сустрэча моладзі ў Берліне. Да маладых людзей свае пасланні скіравалі шматлікія рэлігійныя кіраўнікі і палітычныя дзеячы.
Першыя гады ў жыцці дзіцяці з’яўляюцца вельмі важным перыядам, калі фарміруецца ягоная асоба, засвойваюцца нормы і правілы паводзінаў, фарміруецца чалавечая індывідуальнасць. Гэта складаны і вельмі адказны перыяд для бацькоў, бо менавіта ў гэты час яны закладаюць асновы будучага шчасця ці няшчасця сваіх дзяцей.
У Мёрах у свята Божага Нараджэння, 25 снежня 2011 г., навучэнец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску Антон Лагунёнак прыняў дыяканскае пасвячэнне. Пра тое, якім вялікім дарам і няпростым выбарам з’яўляецца пакліканне да святарства, слухайце ў інтэрв’ю з дыяканам, яго маці Аннай і сястрою Аннай-Марыяй.
«Я не алкаголік. Бо алкаголік — гэта брудная, бясполая істота, якая апусцілася, што ляжыць у канаве ці дзесьці ў кустах, пад плотам. А я не алкаголік. У мяне ёсць жонка, машына, кватэра, добрая праца. У мяне нічога не баліць. У мяне ёсць двое дзяцей. Я не алкаголік, бо ад алкаша брыдка смярдзіць, а я пахну добра; алкаголікі абадраныя і вашывыя, а я чыста апрануты, выпрасаваны і дагледжаны. Які з мяне алкаголік?»
На другі дзень Божага Нараджэння, ва ўспамін св. Стэфана, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў малітву «Анёл Панскі». У разважаннях да яе Пантыфік звярнуўся да тэмы мучаніцтва.
У маўклівасці ночы нараджаецца Езус Хрыстус. Ён прыходзіць у наш свет зямны, каб адкрыць у нас праўду. Але якую? Якую праўду пра нас адкрые наш Добры Езус? І хто мы побач з Ім у гэтай ночы і ў гэтым жыцці? Хто мы ёсць па задуме Пана і якія ў Яго на нас планы?
Напярэдадні святаў Божага Нараджэння 22 снежня 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі Рымскай Курыі. Пантыфік нагадаў пра асноўныя падзеі з жыцця Касцёла ў гэтым годзе і падзякаваў прысутным за адданую працу.
Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала праграму літургій і мерапрыемстваў у Ватыкане на свята Божага Нараджэння.
Назва цыклу артыкулаў «Асцярожна — дзеці!» абрана мною невыпадкова. На жаль, у сучасных сем’ях дарослыя вельмі часта не праяўляюць той самай асцярожнасці, далікатнасці ў стаўленні да дзяцей у іх выхаванні, што вядзе да зламаных дзіцячых і дарослых лёсаў.