Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Канферэнцыя а. Пятра Фраштэнгі OCD на сустрэчы прыхільнікаў духоўнасці Кармэлю
24.11.2011 12:37

22 лістапада 2011 г., Мінск, парафія Божага Цела

Чаму св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус з’яўляецца апякункай місій?

Пытанне, вынесенае ў загаловак, можа нас здзівіць. Біскуп Гай Гаўчэр фармулюе гэтае здзіўленне наступным чынам: «Дзіўны парадокс: манашка, якая з 15 гадоў жыцця ніколі не пакінула кляўзуры, была пастаўлена нароўні з іспанскім езуітам, які аддаў сваё жыццё ля межаў Кітаю». Каб адказаць на пастаўленае вышэй пытанне, недастаткова пазнаць толькі жыццё Тэрэзы, варта таксама вывучыць праблему місій Касцёла.

 
Падчас Адвэнту Бэнэдыкт XVI наведае вязняў
23.11.2011 16:40

Падчас Адвэнту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае рымскую турму «Рэбібія» і адкажа на пытанні вязняў. Адбудзецца гэта 18 снежня 2011 г.

 
Кніга Святога Айца для дзяцей выйшла ў Італіі
22.11.2011 16:54

У Італіі выйшла кніга для дзяцей, якая складаецца з фрагментаў прамоў Бэнэдыкта XVI аб жыцці Найсвяцейшай Панны Марыі і асноўных літургічных святах, звязаных з Маці Божай. Называецца яна «Марыя. Мама Езуса».

 
Гамеапатыя: лячэнне ці падман? (I частка)
22.11.2011 12:20

На што гатовы пайсці чалавек, каб вылечыцца ад цяжкай хваробы? Часам ён гатовы аддаць усё, каб толькі вярнуць здароўе. Не знайшоўшы дапамогі ў навуковай медыцыне, людзі пачынаюць шукаць ратунку дзе заўгодна. Яны гатовы пайсці да варажбітоў, шаптух, акультыстаў, чараўнікоў.

 
У Ватыкане адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі
22.11.2011 09:58

З 28 лістапада па 2 снежня 2011 года ў Ватыкане адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Плануецца, што ўдзельнікі абмяркуюць метадалогію сучаснай тэалогіі і яе перспектывы, пытанне монатэізму і значэнне сучаснага навучання Касцёла ў кантэксце ўсяго каталіцкага навучання.

 
Святая Цэцылія — апякунка касцёльнай музыкі
22.11.2011 00:01

22 лістапада касцёльныя музыканты і спевакі адзначаюць успамін святой Цэцыліі. Паданне кажа, што дзяўчына праслаўляла Бога спевам і ігрою на музычных інструментах, а таму лічыцца апякункай касцёльнай музыкі і спеваў.

 
Мужчыны і жанчыны. Розныя. Роўныя
21.11.2011 16:40

Сёння мы працягнем размову аб адрозненнях паміж мужчынамі і жанчынамі і аб тым уздзеянні, якое гэтыя адрозненні аказваюць на нашае жыццё, у тым ліку — жыццё ў сям’і.

 
Пантыфік сустрэўся з іерархамі і святарамі Афрыкі
21.11.2011 16:18

У суботу 19 лістапада 2011 г., у другі дзень візіту ў Бенін, Святы Айцец сустрэўся са святарамі, а таксама з біскупамі Афрыканскага кантынента. «Праз вашую асабістую харызму, жывучы ў духу адкрытасці і паўсюднасці Касцёла, вы здолееце ўносіць уклад ў гарманічнае аб’яўленне бясконцасці Божых дароў на службе ўсяму чалавецтву», — адзначыў Пантыфік.

 
Святы Айцец: кожны заслугоўвае нашай павагі і любові
21.11.2011 13:01

У нядзелю 20 лістапада 2011 г. завяршыўся візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Афрыку. Галоўнай падзеяй гэтага дня стала святя Імша на «Стадыёне Сяброўства» ў Катану. На полі і вакол яго сабраліся каля 100 тысяч вернікаў, сярод якіх былі пілігрымы з суседніх краін.

 
Апублікавана Апостальская адгартацыя «Africae munus»
21.11.2011 11:04

Адным з галоўных пунктаў пастырскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Бенін стала перадача біскупам Афрыкі паслясінадальнай апостальскай адгартацыі «Africae munus». Дакумент быў падпісаны 19 лістапада 2011 г. у базыліцы Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Уіда, а 20 лістапада перададзены біскупам кантынента.

 
<< Першая < Папярэдняя 1481 1482 1483 1484 1485 1486 1487 1488 1489 1490 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1490 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.