Баранавічы, капліца Дома Святой Тройцы
20-годдзе працы вербістаў у Беларусі, 20 лістапада 2011 г.
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Завяршаецца літургічны год. Ужо праз тыдзень распачнецца Адвэнт — час чакання свята Нараджэння Хрыста Збаўцы. Сёння, у апошнюю нядзелю літургічнага года, Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету. Гэта натуральна, бо на працягу ўсяго літургічнага года Касцёл вядзе нас праз удзел у таямніцах Хрыста шляхам збаўлення, і мэтай гэтага шляху з’яўляецца Валадарства Божае. Сённяшняя ўрачыстасць дапамагае нам заглянуць у будучыню, калі Езус ізноў прыйдзе ў хвале.