15 кастрычніка 2011 г., мінская архікатэдра
Глыбокапаважаныя браты і сёстры, паважаныя сем’і!
1. Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае св. Тэрэзу Авільскую, якую называюць таксама Тэрэзай Вялікай. Яна жыла ў XVI стагоддзі ў Іспаніі, была кармэлітанкай і нават рэфармавала свой закон, хоць гэта не было лёгка. Святая Тэрэза напісала шмат кніг, у якіх знаходзіцца плён яе глыбокага духоўнага жыцця, за што і была прызнана доктарам Касцёла. Між іншым, яна навучае, што калі Бог дзейнічае ў чалавеку, то ён з Божай дапамогай перамагчы ўсе цяжкасці.