Кожную нядзелю, вызнаючы сваю веру, мы сцвярджаем: «Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага». Што мы ведаем аб нябачным свеце? Хто яны, духоўныя істоты — жыхары неба, якія атачаюць Бога? Хто яны, таямнічыя стварэнні, якія дыскрэтна дапамагаюць нам дасягнуць Валадарства Божага?
Cвяты Айцец узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, якія памерлі за апошні год (у тым ліку і за кардынала Казіміра Свёнтка). Літургія адбылася 3 лістапада 2011 г. у базыліцы святога Пятра.
Здаецца зразумелым, што з дапамогай сімвалаў людзі могуць выражаць сваё стаўленне да Бога і рэлігіі. Аднак пераважная большасць рэлігійных сімвалаў мае шматзначны характар. Іх значэнне вельмі адноснае, залежнае ад культурнага і гістарычнага кантэксту.
2 лістапада 2011 г., ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памаліўся за сваіх папярэднікаў на Святым Пасадзе і ўсіх тых, хто пахаваны ў Ватыканскіх гротах.
З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». «Дадзеная ўрачыстасць — нагода для таго, каб скіраваць свій позірк ад зямнога да нябеснага», — адзначыў Папа.
Чарговы нумар газеты Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» за 1 лістапада 2011 г. змяшчае артыкул, прысвечаны адкрыццю ў Іерусаліме дошкі з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове.
2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Гэты дзень быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
31 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія пры Апостальскай Сталіцы спадара Альміра Франко Дэ-Са-Барбуда.
Рашэннем Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Замбіі (Паўднёвая Афрыка) створана новая дыяцэзія з цэнтрам у горадзе Кабвэ. На яе тэрыторыі пражываюць каля мільёна чалавек, сярод якіх — 140 тысяч католікаў.
У нядзелю 30 кастрычніка 2011 г., падчас агульнай аўдыенцыі і малітвы «Анёл Панскі», Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі сустрэўся з пілігрымамі з розных краін свету.