| Таямніцы хрысціянскіх сімвалаў (частка І) |
| Публіцыстычная старонка кс. Андрэя Рылкі |
| 03.11.2011 11:43 |
|
Напрыклад, усім вядомы сімвал пяціканцовай зоркі можна знайсці і ў хрысціянаў (сімвал пяці ран Хрыста) і ў сатаністаў (бафамет), і ў язычнікаў (сімвал пяці органаў пачуццяў чалавека). Адзін знак, а зусім супрацьлеглыя сэнсы. Часам для адрознення падобных сімвалаў ствараюцца нейкія дадатковыя мадыфікацыі, каб лепей можна было ідэнтыфікаваць, чый гэта сімвал. Напрыклад, тую ж зорку сатаністы пераварочваюць дагары, камуністы перамалёўваюць у чырвоны колер, а хрысціяне адлюстроўваюць у нечырвоных колерах. Аднак зноў жа няма адназначных канонаў нават унутры нейкай адной культуры, рэлігіі ці ідэалогіі. Нягледзячы на гэтую шматзначнасць, кожная супольнасць, згодна са сваёй ідэалогіяй, імкнецца сфарміраваць набор уласных сімвалаў. Запрашаю на кароткае знаёмства з найбольш характэрнымі і распаўсюджанымі хрысціянскімі сімваламі. Крыж Гэта найважнейшы хрысціянскі сімвал. Старажытнарымскі інструмент пакарання праз смерць Хрыста стаў знакам збаўленчай Ахвяры Божага Сына за чалавецтва. Гэта сімвал перамогі над сатаной, злом і грахом. Нягледзячы на тое, што крыж шырока выкарыстоўваўся ў розных культурах, рэлігіях і ідэалогіях, у наш час ён найчасцей асацыіруецца з хрысціянствам. Трэба заўважыць, што існуюць тыповыя для хрысціянства мадыфікацыі гэтага сімвала, якія адрозніваюць яго ад падобных нехрысціянскіх знакаў. Цікава, што адным з найбольш выразных адрозненняў, якія сведчаць менавіта пра хрысціянскі крыж, з’яўляецца выява на ім распятага Хрыста. Абавязак такога спосабу ілюстрацыі крыжа быў прыняты нават на прававым узроўні яшчэ ў першыя стагоддзі хрысціянства (Трулліянскі сінод, 692 г.). Увогуле ж хрысціянская культурна-рэлігійная спадчына багатая на сэнсавыя мадыфікацыі крыжа. Узгадаем найбольш папулярныя.
в Лацінскі крыж. Мае найпрасцейшую, найбольш вядомую форму звычайнага перасячэння дзвюх перакладзін з выцягнутай уніз вертыкальнай лініяй крыжа. Сімвал укрыжаванага Хрыста, знак Яго пакутаў, любові да людзей, перамогі над грахом і смерцю. ж а
Іерусалімскі крыж. Падобны да грэчаскага крыжа з дадатковымі мініяцюрнымі крыжыкамі па ўяўных чатырох вуглах паміж перакладзінамі. У суме атрымліваецца пяць крыжоў (адзін вялікі і чатыры маленькіх). Сімвалізуе пяць асноўных ран Хрыста (прабітыя рукі, ногі, бок). Папулярны ад часоў рыцараў-ахоўнікаў Святога Гробу (тампліераў). а р Патрыяршы (архібіскупскі) крыж мае дзве дадатковыя перакладзіны. п
р Крыж св. Антонія-пустэльніка. Мае выгляд пастырскага посаху з завітой верхняй часткай вертыкальнай перакладзіны. Выглядае як грэчаская літара «Т». Некаторыя называюць яго крыжам св. Францішка. п
р Канстанцінаўскі крыж. З’яўляецца стылізаванай манаграмай грэчаскіх літар «Х» і «Р» (адсюль назва «хі-ро»). Кадзіроўка слова «Хрыстус», якім акрэслівалі Езуса (Месія, Памазанік). р а в Кс. Андрэй Рылка |
tt Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара:
|


Здаецца зразумелым, што з дапамогай сімвалаў людзі могуць выражаць сваё стаўленне да Бога і рэлігіі. Аднак пераважная большасць рэлігійных сімвалаў мае шматзначны характар. Іх значэнне вельмі адноснае, залежнае ад культурнага і гістарычнага кантэксту.
Крыж, стылізаваны пад якар, трызубец або грэцкую літару «псі». Называецца таксама крыжам св. Клімента. Тут заўважаецца імкненне ўзбагаціць выратавальнае значэнне крыжа як якара — сімвала надзеі, надзейнасці на шляху да «порту збаўлення».
Грэчаскі крыж. Крыж з аднолькавымі прапорцыямі вертыкальнай і гарызантальнай ліній, што сімвалізуе ўніверсальнасць хрысціянства (аднолькава скіраваны ў чатыры бакі свету). Сімвалізуе Хрыста, які ахоплівае ўвесь сусвет у яго вышыні, глыбіні, шырыні і працягласці.
Папскі крыж мае дадатковыя гарызантальныя перакладзіны. Тры бэлькі крыжа лічацца сімвалам Найсвяцейшай Тройцы і пастырскай улады.
Праваслаўны крыж. Верхняя перакладзіна сімвалізуе таблічку з надпісам віны на Хрыстовым крыжы. Дадатковая ніжняя бэлька сімвалізуе падпору пад ногі распятага. Пахіленасць бэлькі сімвалізуе распятых па баках Хрыста злачынцаў, з якіх адзін, пакаяўшыся, пайшоў на Неба (узняты ўверх край перакладзіны), а другі, без пакаяння, пайшоў у пекла (пахілены ўніз край бэлькі).
Крыж св. Апостала Андрэя. Крыж у выглядзе літары «Х». Паводле традыцыі, менавіта на такім крыжы быў распяты гэты апостал.
Раздвоены крыж. Разгалінаванне вертыкальных ліній крыжа на дзве сімвалізуе подых Святога Духа на хрысцільную ваду.
Мальтыйскі крыж. Мае восем разгалінаванняў (раздваенне кожнага з чатырох канцоў), што сімвалізуе восем благаслаўленняў Хрыста (з Нагорнага казання: Мц 5, 3–10). Выкарыстоўваецца як знак Мальтыйскага ордэна.
для друку