Тэрэзіянская малітва
Без малітвы няма хрысціянства. Тым больш, без малітвы няма Кармэлю. Таму і пачынаем менавіта з гэтага пытання. Для таго, каб прадставіць гэтую тэму, неабходна звярнуцца да навукі св. Тэрэзы ад Езуса, якую называюць настаўніцай малітвы.
Апошнім часам усё большую моц і ўплыў набіраюць разнастайныя тэхнікі маніпулявання. Мы гаворым аб тым, як сродкі масавай інфармацыі маніпулююць масавай свядомасцю, чытаем рэкламу разнастайных установаў, якія запрашаюць «стаць больш упэўненым у сабе і навучыцца кантраляваць акружаючых», і, нарэшце, свядома ці падсвядома выкарыстоўваем маніпуляцыі ў камунікацыі з нашымі блізкімі і сябрамі.
Мінск, 12 снежня 2011 г.Яго СвятасціПапу Бэнэдыкту XVIВатыкан
Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з галоўным рабінам Вялікабрытаніі Джонатанам Саксам. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё рабін адзначыў, што падчас аўдыенцыі размова ішла пра сітуацыю ў Еўропе.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў аб тым, што перад Вялікаднем наведае Мексіку і Кубу. Пра візіт у краіны Лацінскай Амерыкі Пантыфік паведаміў 12 снежня 2011 г. падчас святой Імшы, у якой маліўся за жыхароў гэтага кантынента.
13 снежня 2011 г., ЛяскоўкаНяшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў.Гэты рэфрэн рэспансарыйнага псальма вельмі добра адлюстроўвае духоўную сітуацыю чалавека, які заўсёды патрабуе Божай міласэрнасці. Гэтая міласэрнасць прыходзіць таксама і праз служэнне людзей, праз дабрачыннасць, якая з’яўляецца знакам сталасці Касцёла.
У трэці тыдзень Адвэнту, з 13 па 16 снежня 2011 года для вас, шаноўныя наведвальнікі, на нашым партале праходзяць МР3-рэкалекцыі. Праводзіць іх дырэктар нашага партала кс. Юрый Марціновіч.
Роля хрысціянства ў грамадскім жыцці, значэнне хрысціянскай спадчыны і пытанне выхавання маладога пакалення сталі галоўнымі накірункамі размовы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Прэзідэнта Арменіі Сержа Саркісяна. Сустрэча ў Апостальскім палацы адбылася 12 снежня 2011 г.
Пра радасць адвэнтавага чакання і звязаныя з ім патрабаванні казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас візіту ў рымскую парафію Маці Божай Ласкавай. Папа прывітаў дзяцей, якія сустракалі яго перад касцёлам, заклікаўшы іх да больш даверлівых адносінаў з Богам.
Мінская катэдра, 10 снежня 2011 г.
Быць соллю зямлі і святлом свету
«Вы — соль зямлі, вы — святло свету».
Глыбокапаважаная моладзь!
1. Гэтыя словы прапануе нашай увазе Касцёл сёння, калі мы сабраліся на чарговае адвэнтавае спатканне ў межах падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.