18 ліпеня 2011 г. у Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме прэм’ер-міністра Малайзіі Наджыба Тун Разака. Сустрэча будзе прысвечана наладжванню дыпламатычных адносін паміж гэтай азіяцкай краінай і Апостальскай Сталіцай.
7 ліпеня 2011 г. Бэнэдыкт XVI прыбыў у папскую рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа, дзе правядзе свой летні адпачынак. На плошчы перад Апостальскім палацам Папу чакалі вернікі, да якіх Святы Айцец звярнуўся з кароткім прывітаннем.
З новай ініцыятывай у дачыненні да Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе выступіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. На працягу гадзіны Пантыфік будзе спавядаць жадаючых.
Першыя чатыры экзэмпляры шостага геаграфічна-статыстычнага атласу Касцёла 6 ліпеня 2011 г. уручыў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI арцыбіскуп Фернандо Філоні, старшыня Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў выставу, прымеркаваную да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, якая размясцілася ў крыле Карла Вялікага каланады базылікі св. Пятра. Выстава працуе з 29 красавіка.
5 ліпеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выязджае на летні адпачынак, які сёлета ён правядзе ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Адпачынак працягнецца да канца ліпеня.
1 ліпеня 2011 г. афіцыйнае выданне Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» адзначыла 150 гадоў са дня выхаду першага нумара. Віншаванне да рэдакцыі газеты скіраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, а 5 ліпеня наведаў рэдакцыю.
17 верасня 2011 г., напярэдадні пастырскага візіту ў Германію, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе праграму «Слова на нядзелю» на першым канале нямецкага тэлебачання. У ёй Пантыфік падзеліцца разважаннямі да нядзельнай літургіі слова.
Лета сталася ў Беларусі традыцыйнай парой, калі ў шлях выбіраюцца пілігрымы, накіроўваючыся да святых месцаў беларускай зямлі. Будслаў, Тракелі, Гудагай... Сюды штогод збіраюцца людзі, каб падзяліцца з Маці Божай найбольш важным у сваім жыцці: хтосьці хоча перапрасіць за нешта, хтосьці ідзе са словамі падзякі, хтосьці прадстаўляе Найсвяцейшай Панне свае просьбы. Пілігрымка мае вельмі глыбокі духоўны сэнс: з’яўляецца каштоўнай магчымасцю аднавіць ці яшчэ больш узмоцніць сувязь чалавека з Богам.
«Хто ж ён такі, святар? Ён — абаронца Праўды, ён узносіцца да анёлаў, праслаўляе з арханёламі, прыносіць на алтар ахвярныя дары, удзельнічае ў святарстве Хрыста, перамяняе тварэнне; ён аднаўляе ў тварэнні вобраз Божы, ізноў стварае яго для вышэйшага свету, і — самае важнае, — ён абагаўлёны і той, які абагаўляе»