Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Успамін св. Жанны дэ Шанталь
12.08.2011 10:06

12 жніўня — успамін св. Жанны Франсуазы Фрэміо дэ Шанталь, заснавальніцы Ордэн Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (візітак). Праз яе заступніцтва просяць шчаслівых родаў.

 
11 жніўня працаўнікі тэлебачання і радыё адзначаюць дзень нябеснай заступніцы
11.08.2011 09:57

Успамін св. Клары, апякункі тэлебачання і заснавальніцы ордэна кларысак, адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 жніўня. У 2012 г. Ордэн Убогіх Сясцёр св. Клары адзначыць 800 гадоў заснавання.

 
Святы Айцец: цішыня схіляе нас да малітвы
10.08.2011 16:17

На агульную аўдыенцыю Святога Айца Бэнэдыкта XVI, што адбылася 10 жніўня 2011 г., сабралася каля 2,5 тысяч вернікаў. Аўдыенцыя прайшла ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

 
Пане, прабач ім…
10.08.2011 14:37

Дзевяць гадзін раніцы. Аддзяленне неадкладнай гінекалогіі. Сёння маё малітоўнае дзяжурства ў абартарыі. Я размаўляю з жанчынай, на выгляд адукаванай і інтэлігентнай, якая прыйшла на аборт. Больш пакуль што нікога няма, і я ў такіх сітуацыях заўсёды карыстаюся шансам паразмаўляць.

 
Музычны падарунак для Святога Айца
10.08.2011 12:56

Выкананне твораў Іагана Себасцьяна Баха стала музычным падарункам да 60-годдзя святарства папы Бэнэдыкта XVI і яго брата Георга Ратцынгера. Святарскае пасвячэнне яны атрымалі ў адзін дзень — 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры Фрайзінга.

 
Узгадваем св. Лаўрэнція
10.08.2011 10:25

10 жніўня — успамін св. Лаўрэнція ў Каталіцкім Касцёле. Святога ўшаноўваюць і праваслаўныя. Святы лічыцца апекуном пажарных, яго заступніцтва просяць пры хваробах скуры, а таксама ад пажараў і мукаў чысца.

 
Не ісці шляхам мінімаліста
09.08.2011 14:53

Тое, што можаш зрабіць сёння, зрабі заўтра. Гэта, можна сказаць, жартаўлівае жыццёвае крэда кожнага мінімаліста. Агульная характарыстыка кожнага такога чалавека прыкладна гучыць так: «Не перарабіць той мінімальны план, якога ад нас патрабуюць жыццёвыя абставіны».  Не выконваць таго, што хоць крыху перавышае абавязаную норму. А кожную выкананую дзейнасць трэба адзначыць як задавальняючую, бо сама справа зроблена і ніякіх прэтэнзій не павінна быць.

 
Хто шукае ісціну — шукае Бога, нават калі гэтага не разумее. Успамін св. Эдыты Штайн
09.08.2011 12:44

«Туга па ісціне была маёй адзінай малітвай (…) Хто шукае ісціну — шукае Бога, нават калі гэтага не разумее», — пісала ў свой час св. Бэнэдыкта ад Крыжа, вядомая пад сваім свецкім імем Эдыта Штайн. 9 жніўня Касцёл узгадвае гэтую святую, аб’яўленую Янам Паўлам ІІ апякункай Еўропы.

 
Святы Айцец: мы рызыкуем патануць у моры жыцця
08.08.2011 14:55

У нядзелю 7 жніўня 2011 г. у папскай рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правёў чарговую агульную аўдыенцыю. Пантыфік прапанаваў паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля і заклікаў не баяцца даверыцца Богу.

 
Ксёндз Уладзімір Аксенцьеў: католікам у Грузіі патрэбна моцная вера
08.08.2011 12:19

«Католікам у Грузіі патрэбна моцная вера, якая дапаможа перанесці ўсе цяжкасці, якія існуюць сёння», — адзначае кс. Уладзімір Аксенцьеў, які працуе ў Грузіі. Аб жыцці Касцёла ў гэтай горнай краіне, дзе католікі складаюць меншасць, святар распавёў парталу Catholic.by.

 
<< Першая < Папярэдняя 1511 1512 1513 1514 1515 1516 1517 1518 1519 1520 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1511 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.