Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец зацвердзіў 15 беатыфікацыйных дэкрэтаў
27.06.2011 17:22

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынала Анджэла Амато і зацвердзіў 15 дэкрэтаў, якія датычаць 27 Слугаў Божых.

 
Папа ўручыць палій 40 Мітрапалітам
27.06.2011 16:23

Ва ўрачыстасць св. Пятра і св. Паўла, апосталаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць паліі сарака арцыбіскупам Мітрапалітам, якім быў нададзены гэты тытул ў мінулым годзе. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папе і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.

 
Айцец Фэдэрыко Вера пра гісторыю ўзнікнення і місію «Opus Dei»
27.06.2011 16:17

Вялікую надзею на каталіцкія рухі і супольнасці ўскладаў сёння ўжо благаслаўлёны Ян Павел ІІ. Вялікі патэнцыял у іх бачыць і папа Бэнэдыкт XVI. Пра гісторыю ўзнікнення і місію персанальнай прэлатуры Каталіцкага Касцёла «Opus Dei» у інтэрв’ю Catholic.by распавядае а. Фэдэрыко Вера, які нясе служэнне ў Маскве.

 
Кс. Анджэй Капроўскі: Ватыканскае радыё можа дапамагчы беларускаму грамадству адкрыць сваё культурнае багацце
27.06.2011 13:00

17–22 чэрвеня 2011 г. з візітам у Беларусі знаходзіўся намеснік Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё кс. Анджэй Капроўскі. Падчас свайго візіту святар сустрэўся з Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і стаў госцем некалькіх беларускіх СМІ: інтэрнэт-партала TUT.BY і інфармацыйнага агенцтва «БелаПан». Ксёндз Капроўскі сустрэўся таксама з кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі і абмеркаваў планы магчымага супрацоўніцтва.

 
Віншавальны ліст біскупаў Беларусі Святому Айцу Бэнэдыкту XVI
24.06.2011 18:00
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў віншавальны ліст ад біскупаў Беларусі. Іерархі нашай краіны віншуюць Пантыфіка з надыходячай 60-гадовай гадавінай святарства, якую Папа адзначыць 29 чэрвеня 2011 г.
 
Дзень нараджэння Яна Хрысціцеля
24.06.2011 13:43

Постаць святога Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення, дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога — быць папярэднікам Сына Божага на зямлі.

 
Ватыкан і Чарнагорыя падпісалі пагадненне
24.06.2011 13:36

Ватыкан і Чарнагорыя падпісалі базавае пагадненне. 24 чэрвеня 2011 г. дакумент падпісалі кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта ХVI, і Ігор Лукшыч, прэм’ер-мініст Чарнагорыі.

 
Святы Айцец: Эўхарыстыя адкрывае нас на іншага чалавека
24.06.2011 10:56

«Тое, што ў Вялікі чацвер было падаравана нам у цішыні Апошняй Вячэры, мы цяпер адкрыта дэманструем свету. Гэта Хрыстус уваскрослы, які знаходзіцца сярод нас і вядзе ў Божае Валадарства», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

 
Святы Айцец: Эўхарыстыя адкрывае нас на іншага чалавека
24.06.2011 10:56

«Тое, што ў Вялікі чацвер было падаравана нам у цішыні Апошняй Вячэры, мы цяпер адкрыта дэманструем свету. Гэта Хрыстус уваскрослы, які знаходзіцца сярод нас і вядзе ў Божае Валадарства», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

 
Урачыстасць Божага Цела. Гісторыя і традыцыі
23.06.2011 08:42
Святкаванне Божага Цела паводле літургічнага календара адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). У гэтым годзе Каталіцкі Касцёл аддае пашану Езусу Хрысту ў Найсвяцейшым Сакрамэнце 23 чэрвеня.
 
<< Першая < Папярэдняя 1511 1512 1513 1514 1515 1516 1517 1518 1519 1520 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1519 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.