«Езус сказаў вучням сваім: Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі
настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую
дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу,
і загадаў брамніку чуваць. Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому:
увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў
вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу — кажу ўсім:
Чувайце!»