Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
15 кастрычніка — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла

«Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне».

 
7 кастрычніка — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

«Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй Анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана».

 
Даклады ў межах Навэнны да 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры ў фармаце МР3
04.10.2010 16:10

30 верасня 2010 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, распачалася Навэнна да 300-й гадавіны кансэкрацыі святыні. На працягу дзевяці дзён з дакладамі і паведамленнямі ў архікатэдры выступяць прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, гісторыкі і тэолагі. Прапануем вашай увазе даклады выступоўцаў у аўдыёфармаце.

 
Гамілія кс. Андрэя Драгуна ў свята св. Францішка Асізскага ў в. Удзела
04.10.2010 13:59
4 кастрычніка 2010 г.

Святы Францішак з’яўляецца адной з самых яркіх постацяў у хрысціянскай агіяграфіі. Яго любілі, ім захапляліся ва ўсім свеце, і не толькі хрысціяне. Асоба св. Францішка натхняла пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, гісторыкаў, палітыкаў, рэфарматараў, рэвалюцыянераў і нават хіпі. 

Нашчадкі называлі яго па-рознаму: другі Хрыстус (Пій XI), вобраз Хрыста ўкрыжаванага (Ян Павел II), жабрак з Асізі, жыхар беднасці, святы, поўны цярпення, спявак дасканалай любові, брат Сонца, брат усяго стварэння і веснік Вялікага Валадара — Бога. Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых і самых папулярных святых Касцёла. Ён з’яўляецца апекуном Італіі, а Ян Павел ІІ абвясціў яго апекуном эколагаў. Святы Францішак зачароўвае сваёй асобай і сучасных людзей.

Святы Францішак — Ян Бэрнардонэ — нарадзіўся ў 1182 г. у Асізі ў цэнтральнай Італіі. Ён быў сынам багатага купца П’етро Бэрнардонэ з Францыі. Пры хрышчэнні атрымаў імя Ян, але яго айцец ласкава называў яго Франчэска, і імя засталося пры ім назаўжды. Ён быў шчырым і шчодрым хлопчыкам, адчувальным і таленавітым, музычным, сяброўскім і радасным. Пасля радаснай і больш ці менш бесклапотнай маладосці на дваццаць пятым годзе жыцця ён адчуў на сабе дзеянне ласкі Божай і пакінуў вясёлае жыццё.

Жабрак з Асізі купіў каня і адправіўся ў свет. Праехаў 60 кіламетраў шляху і прыбыў у Спалета. У сне ён пачуў голас: «Францішак, каму жадаеш служыць — Пану ці Яго слузе?». Ён адказаў: «Пану». Пераламаўшы сорам, хутка вяртаецца ў Асізі. Пачаў прысвячаць больш часу на малітву, міласціну, догляд за хворымі. Гэтае навяртанне прыпісваў Богу. Ён пераадолеў сябе і прысвяціў сябе служэнню пракажоным. Пазней, у «Завяшчанні», св. Францішак піша: «Сам Пан прывёў мяне да іх».

Аднойчы ў касцёле св. Дамазія св. Францішак пачуў голас: «Францішак, рамантуй мой Касцёл». Гэты заклік ён зразумеў літаральна і пачаў аднаўляць разбураны храм. Каб атрымаць неабходныя сродкі, вынес з дому кавалак тканіны і прадаў, а атрыманыя грошы прызначыў на рамонт касцёла св. Даміяна. Бацька за гэта пазбавіў сына маёмасці і, жадаючы надаць гэтаму афіцыйны характар, зрабіў гэта у прысутнасці біскупа. На гарадской плошчы, у натоўпе, разыгрываліся драматычныя сцэны паміж бацькам і сынам. Настаў разрыў Францішка з бацькам і поўная адмова ад усяго ў прысутнасці біскупа.

Жыхар беднасці зняў усю сваю вопратку, якую атрымаў ад бацькі, і сказаў: «Калі ад мяне адрокся зямны бацька, то у мяне ёсць права Цябе, Божа, цяпер называць Айцом». Пасля гэтай падзеі Францішак пачаў аднаўленне разбураных касцёлаў.

На працягу трох гадоў ён збіраў міласціну на ўтрыманне і рамонт касцёлаў. Усе лічылі яго вар’ятам. Аднойчы ў 1208 годзе падчас чытання Евангелля аб пасланні Езусам вучняў Францішка ўразілі словы: «Не бярыце ў шлях торбы, два плашчы, або сандалі, або кій». Ён зняў з сябе адзенне пілігрыма і апрануўся ў адну сукню, перавязаўся поясам і пайшоў басанож, каб прапаведаваць Валадарства Божае і заклікаць да пакаяння. 

Францішак знайшоў свой лад жыцця. Ён разумеў, што мала будаваць касцёл як будынак — трэба перш за ўсё адбудаваць жывы Касцёл, пазбавіць яго ад унутраных беспарадкаў і ерасі. Будучы святы заснаваў Ордэн Братоў Меншых, францішканаў (1209), якія навучалі, вандруючы. Пазней св. Клара заснавала жаночую галіну ордэна — другі закон св. Францішка (кларыскі) (1211). Нарэшце, заснаваў так званы Трэці закон для свецкіх вернікаў (1221). Замест закрытага ў сценах манастыра аскетычнага жыцця прапанаваў мадэль жыцця вандруючага прапаведніка і ўтрымліваўся толькі з міласціны (адсюль і назва «жабрацкі ордэн»). Асноўныя ідэі францішканскай духоўнасці маюць свае карані ў Евангеллі: гэта любоў да Бога, людзей і прыроды, вернае наследаванне Хрыста, добраахвотная беднасць, пакора, братэрства і апостальства ў свеце.

Францішак быў адораны Богам унікальнай адчувальнасцю і багатым уяўленнем, а таксама праніклівым розумам, здольнасцю да рэфлексіі і моцнай воляй, хаця і не быў вольны ад зменлівых настрояў. Меў выдатнае пачуццё рэальнасці, інтуіцыю, шчырасць і прастату ў дачыненні да людзей і падзеяў. Меў душу паэта, любіў жыццё і прыроду, разумеў мову жывёл, пад дзеяннем ласкі мог з лёгкасцю выявіць прысутнасць Бога ва ўсім стварэнні.

Калі колькасць паслядоўнікаў святога Францішка дасягнула дванаццаці, ён напісаў для іх першае правіла, якое зводзілася да некалькіх фраз з Евангелля, што павінны былі стаць для іх ладам жыцця. Ён пайшоў са сваімі спадарожнікамі ў Рым да Папы, каб атрымаць адабрэнне новага ладу жыцця. Святы Францішак распачаў унутраную рэформу Касцёла праз ідэал евангельскага адраджэння з шырокім удзелам вернікаў. Асноўнымі правіламі францішканскай пабожнасці былі ўцелаўленне Хрыста, Яго пакуты і смерць, Эўхарыстыя, культ Панны Марыі і сузіранне стварэння.

Пасля вяртання ў Асізі браты былі вымушаны пакінуць свой прытулак. Тады Францішак атрымаў ад бэнэдыктынскага абацтва маленькую каплічку, у якой знайшоў сваё пакліканне да Евангелля. З часам яна стала цэнтрам брацтва. Вакол невялікай капліцы Маці Божай Анёльскай браты пабудавалі некалькі хатак з галін. У 1212 г. да св. Францішка далучылася маладая дзяўчына Клара з Асізі, са шляхецкай сям’і, і такім чынам дала пачатак ордэну жанчын, якіх пазней сталі называць кларыскамі. 

Амаль адначасова, у выніку пропаведзі Францішка і ўключэння братоў меншых у грамадскае жыццё, пачалі фарміравацца супольнасці пакутнікаў, людзей, якія захоўвалі чыстасць, і сужэнцаў, што ў сябе дома кіраваліся ідэалам Евангелля. Гэты рух стаў у 1221 г. свецкай структурай дзякуючы кардыналу Хугаліну. Так узнік Трэці закон, або свецкія францішканскія сем’і.

 
4 кастрычніка — успамін св. Францішка Асізскага

«У той час, адказваючы, Езус сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан  неба  і  зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць».

 
2 кастрычніка — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў

«У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае».

 
Даклад біскупа Антонія Дзям’янкі ў межах Навэнны да святкавання 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры
01.10.2010 18:18
Дабрачынная дзейнасць Касцёла

Мінская архікатэдра, 30 верасня 2010 г.

Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла (п. 520) яскрава кажа аб тым, чым натхняецца любоў да бедных. Любоў да бедных чэрпае натхненне з Евангелля благаслаўленняў і з прыкладу Езуса, Яго пастаяннай увагі да бедных. Езус сказаў: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40). Любоў да бедных ажыццяўляецца праз змаганне з матэрыяльнай беднасцю, а таксама са шматлікімі формамі культурнага, маральнага і рэлігійнага ўбоства. Учынкі міласэрнасці, якія датычаць душы і цела бліжняга, а таксама шматлікія дабрачынныя інстытуцыі, што ўзніклі на працягу стагоддзяў, з’яўляюцца канкрэтным сведчаннем прыярытэтнай любові да бедных, якая характарызуе вучняў Езуса.

 
Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча на пасяджэнні Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы
01.10.2010 15:32

40-е Пленарнае пасяджэнне ССЕЕ: «Дэмаграфія і сям’я ў Еўропе»

Загрэб (Харватыя), 1 кастрычніка 2010 г.

State of family and demographic situation in Byelorussia can be described as “crisis” and “tragedy for the Nation”. Although it sounds ironically, but this process basically coincides with the social-political changes of the beginning of the 90-th of the last century and as a consequence with influence of Western liberalism. Society, which for 70 years lived without normal religious practice and religious education is very easy affected by spirit of secularism.

 
У чэрвені 2011 г. Папа наведае Сан-Марына
01.10.2010 12:20
19 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI плануе наведаць Сан-Марына. Аб гэтым паінфармавала тэлебачанне краіны RTV San Marino. Амаль 30 год таму, 29 чэрвеня 1982 г., у гэтай дзяржаве пабываў папа Ян Павел ІІ.
 
Святы Айцец сустрэнецца з прэзідэнтам Францыі
30.09.2010 15:25
8 кастрычніка 2010 г. Святы Айцец прыме на прыватнай аўдыенцыі прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі. Гэта ўжо другі візіт французскага лідэра ў Ватыкан.
 
<< Першая < Папярэдняя 1561 1562 1563 1564 1565 1566 1567 1568 1569 1570 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1567 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.