Уступ
Другі Ватыканскі Сабор, які быў скліканы благаслаўлёным папам Янам XXIII і праходзіў у 1963–1965 гг. часта называюць другім Спасланнем Духа Святога ці новай Пяцідзесятніцай. Ён апрацаваў напрамкі развіцця Касцёла на будучыню.
Мас-медыя ў жыцці сучаснага КасцёлаМінская архікатэдра, 6 кастрычніка 2010 г.
Сацыяльныя ўстановы сродкаў масавай камунікацыі зарадзіліся і пачалі развівацца на аснове свецкіх навук і тэхнікі. З самага пачатку іх з’яўлення перакананне ў іх сіле і значэнні схіляла шматлікія сацыяльныя групы і палітычныя партыі да ўтварэння ўласных правіл іх функцыянавання. Дзеянні, якія пры гэтым прадпрымаліся, не заўсёды адпавядалі гуманістычным каштоўнасцям і хрысціянскай веры. Часта яны супярэчылі правам чалавека і годнасці чалавечай асобы. Касцёл не мог застацца абыякавым да гэтых пагражаючых небяспек. З’явілася тэрміновая неабходнасць у абавязковым указанні належнай ролі СМІ ў жыцці чалавека.
Новая евангелізацыя — галоўнае заданне Касцёла ў сучасным свецеІнаўгурацыйны даклад з нагоды распачацця новага 2010/2011 навучальнага года ў межах святкавання 20-годдзя заснавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Гродна, 5 кастрычніка 2010 г.
Вашы Эксцэленцыі, паважаныя святары, выпускнікі і алюмны Гродзенскай Alma Mater, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі свету культуры, навукі і дзяржаўных уладаў, браты і сёстры!
«Езус узышоў на гару памаліцца і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам».
«Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё».
«Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой».