Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
2 лістапада — Успамін усіх памерлых вернікаў

«Езус сказаў сваім вучням: Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце».

 
1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых

«Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну».

 
Слова Жыцця на лістапад 2010
29.10.2010 15:23

«Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8)

Прапаведніцкая дзейнасць Езуса распачынаецца з Нагорнай Пропаведзі. Седзячы на ўзвышаным месцы, як было прынята сярод тых, хто навучаў, над Тыберскім возерам, недалёка ад Кафарнаўма, Езус абвяшчае чалавеку восем благаслаўленняў.

 
Святы Айцец узначаліць літургію за каталіцкіх іерархаў, памерлых у гэтым годзе
29.10.2010 14:57
У чацвер, 4 лістапада 2010 г., у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI па традыцыі ўзначаліць святую Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі ў гэтым годзе. Аб гэтым паведамляе беларуская секцыя Ватыканскага радыё.
 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на свята свв. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша
29.10.2010 00:27


Мінская архікатэдра, 28 кастрычніка 2010 г.

Быць руплівымі хрысціянамі і не баяцца цяжкасцяў

1. Cёння Каталіцкі Касцёл адзначае свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. З Евангелля і Святога Пісання мы ведаем, што Езус Хрыстус паклікаў іх быць Ягонымі вучнямі, ведаем і тое, што св. Юда Тадэвуш напісаў сваё пасланне.

 
Бэнэдыкт XVI: будучыня навукі залежыць ад яе здольнасці да пошуку праўды
28.10.2010 17:26

«Пазітыўны вынік навукі дваццаць першага стагоддзя ў значнай меры залежыць ад здольнасці вучоных да пошуку праўды і выкарыстання адкрыццяў такім чынам, які адпавядае пошуку таго, што справядлівае і добрае», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 28 кастрычніка 2010 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай Акадэміі навук. Пасяджэнне прысвечана тэме «Навуковае пасланне ХХ стагоддзя».

 
Папа заклікае біскупаў Бразіліі да бескампраміснай абароны чалавечага жыцця
28.10.2010 15:12

28 кастрычніка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю каталіцкім біскупам з паўночна-ўсходняй часткі Бразіліі, якія знаходзяцца з візітам аd limina Apostolorum у Ватыкане. Папа заклікаў іерархаў да бескампраміснай абароны чалавечага жыцця, падкрэсліўшы, што яны не павінны баяцца супраціўлення і непапулярнасці, пазбягаючы ўсялякіх кампрамісаў і двухсэнсоўнасці, якія прыпадобнілі б іх да ментальнасці гэтага свету.

 
Урачыстасць Усіх Святых нагадвае праўду аб паўсюдным пакліканні да святасці
28.10.2010 14:53

Усіх Святых — вядомых і невядомых, старадаўніх і сучасных — Касцёл урачыста ўспамінае 1 лістапада. Урачыстасць Усіх Святых не з’яўляецца, як часта думаюць, «святам памерлых». У гэты дзень Касцёл радуецца з таго, што вельмі шмат з памерлых ужо заслужылі збаўленне і прабываюць з Богам у небе. Радуемся вялікай грамадзе святых, памяць пра якіх сярод людзей, можа, ужо знікла. У адрозненні ад гэтай урачыстасці, на наступны дзень — 2 лістапада, ва Успамін усіх памерлых вернікаў — успамінаюць усіх верных памерлых.

 
Хэлоўін: забава ці небяспека?
28.10.2010 14:48

Хэлоўін і ўрачыстасць Усіх Святых. Абодва святы «датычаць» смерці, але цалкам па-рознаму: адно прыбіраецца ў жахлівую маску тыпу «Ноч жывых трупаў», другое — поўнае радасці і святла, бо ўжо вялікае мноства памерлых атрымала вечнае шчасце і прабывае ў доме Пана.

 
Ватыкан: прэзентацыя італьянскага перакладу першага тома прац Бэнэдыкта XVI
28.10.2010 11:29

27 кастрычніка 2010 г. у будынку пасольства Італіі ў Ватыкане адбылася прэзентацыя італьянскага перакладу першага тома выбраных прац Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Кніга мае назву «Тэалогія літургіі». У мерапрыемстве прыняў удзел Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ, старшыня ўпраўлення рады міністраў Рэспублікі Італія Джанні Летта і гісторык Лучэтта Скараффія.

 
<< Першая < Папярэдняя 1561 1562 1563 1564 1565 1566 1567 1568 1569 1570 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1561 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.