«Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй
праведнасці, якія пагарджалі іншымі: Два чалавекі зайшлі ў святыню
памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам
сабе так: Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі,
несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на
тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю. А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да
неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа, будзь міласцівы да мяне,
грэшніка».