Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Cвяты Грыгорый Вялікі, папа і доктар Касцёла
03.09.2008 13:28
Cвяты Грыгорый Вялікі, папа і доктар КасцёлаНарадзіўся ў Рыме ў 540 г. у знакамітай сенатарскай сям’і і ва ўзросце 32 гадоў стаў прэфектам Вечнага Горада. Праз нейкі час ён пакінуў пасаду і ўступіў у кляштар, заснаваны ў яго радавым палацы. У саракагадовым узросце прыняў пасвячэнне дыяканату з рук Папы Пелагія ІІ і на працягу сямі гадоў выконваў абавязкі нунцыя пры двары цэзара ў Канстанцінопалі. У 590 г. Грыгорый быў выбраны Папам. Падчас яго пантыфікату да Касцёла былі далучаныя тры вялікія народы: прынялі хрысціянства англічане, а таксама былі навернутыя з арыянскай ерасі лангабарды і іспанцы.
 
Ватыкан: «Беднасць у эпоху глабалізацыі»
03.09.2008 12:54
Старшыня Папскай Рады «Справядлівасць і мір» кардынал Рэнато Рафаэле Марціно паведаміў пра падрыхтоўку Апостальскай Сталіцай дакумента на тэму беднасці.
 
Радашковічы — парафія Святой Тройцы
Радашковічы — касцёл Святой Тройцы
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Полацкая, 8
222320 г.п. Радашковічы
Маладзечанскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.:     8 01773 9 55 73
пЗ гісторыі парафіі

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 18.00
  • Св. Імша ў  будні:
    • пн, ат, ср, сб — 09.00
    • чц, пт — 18.00

лдЗ гісторыі парафіі

Парафія ўзнікла ў 1447 г., сучасны касцёл, у якім быў ахрышчаны Янка Купала, пабудаваны ў 1855–1860 гг., зачынены ўладамі ў 1946 г., адноўлены ў 1990 г.

 
Палачаны — парафія Св. Роха
Палачаны — касцёл Св. Роха
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Савецкая, 98
222312 в. Палачаны
Маладзечанскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: +375 29 116 26 65

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю, святы, будні - 9.30

Адпуст: 16 жніўня

вЗ гісторыі парафіі

Парафія згадваецца з 1669 г., адроджана ў 1996 г.
 
Святы Аўгустын, біскуп і доктар Касцёла
28.08.2008 16:58
Святы Аўгустын, біскуп і доктар КасцёлаАўгустын нарадзіўся 13 лістапада 354 г. у Тагасце ў Нумідыі (сучасны Алжыр). Яго бацька быў паганінам, а маці, святая Моніка, хрысціянкай, якая выхоўвала траіх сваіх дзяцей у веры. Аднак падчас вучобы ў Карфагене Аўгустын адышоў ад Хрыста: ён паддаўся ўплыву маніхейскай секты і жыў у пазашлюбным саюзе з жанчынаю, ад якой у яго нарадзіўся сын Адэадат. Маці Моніка вельмі перажывала за Аўгустына, нястомна спадарожнічала яму паўсюль, куды б ён ні пераязджаў, сваімі словамі і малітвамі ўвесь час спрабуючы навярнуць сына.
 
Бэнэдыкт XVI: святы Павел — прыклад абвяшчэння Евангелля сённяшняму свету
27.08.2008 20:25
27 жніўня 2008 г. у Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў чарговую катэхэзу, прысвечаную жыццю і дзейнасці святога Паўла, з нагоды святкавання Года Апостала Народаў. «Святы Павел з’яўляецца прыкладам абвяшчэння Евангелля сённяшняму свету», — падкрэсліў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI.
 
Святая Моніка
27.08.2008 14:02
Святая МонікаМоніка, маці святога Аўгустына Гіпонскага, нарадзілася ў 331 г. у Тагасце (Алжыр). Яна ў маладым узросце выйшла замуж і навярнула свайго мужа-язычніка ў хрысціянства. У іх было трое дзяцей, якіх Моніка выхоўвала ў хрысціянскай веры. Яна вельмі перажывала за свайго сына Аўгустына, калі бачыла, як ён падчас вучобы ў Карфагене пачаў аддаляцца ад Хрыста і не рэагаваў на просьбы маці прыняць хрост.
 
30-я гадавіна з дня абрання Папам Яна Паўла І
26.08.2008 19:19
Пасля свайго абрання на Пятрову Сталіцу Ян Павел І адразу здабыў сімпатыю свету. Ён выйшаў прывітаць вернікаў з перакрыўленай белай піускай на галаве, з усмешкаю дзіцяці, якое «бездапаможна» разводзіць рукамі ў лоджыі базылікі святога Пятра і нібы хоча сказаць: «Паглядзіце, што са мною зрабілі».
 
Святы Барталамей, апостал
24.08.2008 16:56
Святы Барталамей, апосталБарталамей (што па-габрэйску азначае сын Таламея ці сын аратая), хутчэй за ўсё, меў імя Натанаэль. Ён нарадзіўся на пачатку І ст. у Кане Галілейскай, а да Хрыста яго прывёў апостал Філіп. Пасля ўваскрасення Збаўцы Барталамей абвяшчаў Евангелле ў Арменіі, Месапатаміі і Індыі, аздараўляючы хворых і апантаных. Апостал быў забіты ў сярэдзіне І ст.: з яго жыўцом садралі скуру. Святы Барталамей з’яўляецца апекуном шахцёраў і мяснікоў, а таксама яго заступніцтва просяць пры нервовых і скурных хваробах.

Успамін: 24 жніўня
 
Святы Пій Х, Папа
21.08.2008 13:59
Святы Пій Х, ПапаДжузепе Сарто, будучы Папа Пій Х, нарадзіўся 2 чэрвеня 1835 г. на поўначы Італіі ў беднай сям’і. Ён прыняў святарскае пасвячэнне і ў 1884 г. стаў біскупам Мантуі, а праз адзінаццаць гадоў — патрыярхам Венецыі і кардыналам. 4 жніўня 1903 г. ён быў абраны Папам і з самага пачатку свайго пантыфікату праявіў сябе як душпастыр і рэфарматар: выступаў за тое, каб дзеці прымалі Першую святую Камунію як мага раней, падтрымліваў часты ўдзел у Эўхарыстыі, рэфармаваў рэлігійнае жыццё духавенства і вернікаў, паспрыяў паляпшэнню падрыхтоўкі святароў, аднавіў грыгарыянскі харал, Рымскі Імшал, Брэвіярый і каляндар.
 
<< Першая < Папярэдняя 1821 1822 1823 1824 1825 1826 1827 1828 1829 1830 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1823 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.