Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Плешчаніцы — парафія Св. Ганны

ц
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 07.30, 12.00, 18.00

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца; капліца св. Юзафа дзейнічала ў 1789 г. — пач. ХХ ст.

 
Лагойск — парафія Св. Казіміра

Лагойск — касцёл св. КазіміраАдрас:
вул. Савецкая, 3
223110 г. Лагойск
Лагойскі  р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.: 8 01774 5 49 84

ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 13.30 (Лагойск)
  • Св. Імша ў будні — ср, чц, пт — 17.00; сб — 13.00

 В

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1609 г.; касцёл 1793 г. быў зачынены ў 1936 г. і ў пасляваенны час знішчаны, парафія адроджана ў 1991 г., новазбудаваны касцёл на гістарычным месцы кансэкраваны ў 1999 г.

 
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Тракелях
У дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях ушаноўваецца цудадзейныны абраз Маці Божай Тракельскай. У 1994 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч пастанавіў адзначаць свята цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай у першую нядзелю ліпеня як дыяцэзіяльную ўрачыстасць. У Тракелі ладзяцца штогадовыя пілігрымкі.
 
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Лагішыне

У дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Лагішыне ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Галоўная ўрачыстасць святкуецца 10 мая.

 
Санктуарый Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) у Гродне

Гродзенскай катэдры наданы тытул Малой Базылікі, у якой знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай). Галоўная ўрачыстасць святкуецца 5 жніўня.

 

 

 
Санктуарый Маці Божай у Брэсце
У санктуарыі Маці Божай у Брэсце ушаноўваецца славуты цудамі абраз Маці Божай Берасцейскай — Маці-Выратавальніцы, які з’яўляецца копіяй абраза Маці Божай з рымскай базылікі Santa Maria Maggiore. Галоўная ўрачыстасць святкуецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.
 
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Браславе

Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Браславе звязаны з культам абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Галоўная ўрачыстасць святкуецца ў трэцюю суботу жніўня і 8 верасня.

 
Святая Клара, панна
11.08.2008 13:50
Святая Клара, паннаНарадзілася ў Асізі ў 1194 г. у арыстакратычнай сям’і. У маладосці яе моцна ўразіла вялікая перамена ў жыцці яе сябра, святога Францішка, які быў старэйшы за яе на 12 гадоў. Па яго прыкладзе яна таксама пажадала наследаваць Хрыста ў чыстасці і ўбостве. З гэтаю мэтаю ў 18 гадоў Клара пакінула бацькоўскі дом і прыняла з рук Францішка манаскае адзенне. Разам са сваёй сястрою Агнешкай яна пасялілася пры касцёле святога Дам’яна непадалёк ад Асізі, побач з якім праз нейкі час утварыўся невялікі кляштар. Ён стаў першай сядзібаю Ордэна Убогіх Сясцёр — кларысак, статут якога напісаў сам святы Францішак.
 
Святы Лаўрэнцій, дыякан і мучанік
10.08.2008 16:46
Святы Лаўрэнцій, дыякан і мучанікПаводле падання, Лаўрэнцій паходзіў з Іспаніі. Ён быў дыяканам і служыў пры св. Папе Сіксце ІІ, з якім яго звязвалі блізкія сяброўскія адносіны. 6 жніўня 258 г. падчас пераследу цэзара Валяр’яна Папу і чацвярых яго дыяканаў, у тым ліку і Лаўрэнція, арыштавалі падчас набажэнства ў рымскіх катакомбах Калікста. Папу ў той жа дзень адсеклі галаву (успамін св. Сікста ІІ, папы і мучаніка, адзначаецца 7 жніўня), а праз чатыры дні мучаніцкую смерць прыняў таксама і Лаўрэнцій: ён быў зажыва засмажаны.
 
Святы Айцец занепакоены вайною ў Асеціі
09.08.2008 20:59
«Бэнэдыкт XVI з неспакоем назірае за крызісам у Паўднёвай Асеціі і мае надзею, што разважлівасць пераважыць насілле», — паведаміў прэс-сакратар Святога Айца а. Федэрыко Ламбардзі SJ.
 
<< Першая < Папярэдняя 1821 1822 1823 1824 1825 1826 1827 1828 1829 1830 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1828 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.