Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт ХVI: «Святасць — гэта не раскоша»
20.08.2008 19:39
 20 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) падчас 25-ай у гэтым годзе агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI прамовіў казанне, якое прысвяціў святым і благаслаўлёным.
 
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў катаклізмаў у Польшчы
20.08.2008 19:02
20 жніўня 2008 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, узгадваючы трагедыю ў Польшчы, якую прынеслі буры і ўраганы, запэўніў польскіх пілігрымаў у сваёй малітве.
 
Новы камендант Папскай Швейцарскай Гвардыі
20.08.2008 18:28
Бэнэдыкт XVI прызначыў новага каменданта Папскай Швейцарскай Гвардыі. Ім стаў 36-гадовы Даніэль Рудольф Анрыг, які адначасова быў узведзены ў ранг палкоўніка.
 
Святы Бэрнард, абат і доктар Касцёла
20.08.2008 13:54

Святы Бэрнард, абат і доктар КасцёлаНарадзіўся ў 1090 г. у Бургундыі (Францыя). У 1112 г. разам з чатырма з пяці сваіх братоў і яшчэ трыццацю паплечнікамі распачаў манаскае жыццё ў цыстэрцыянскім кляштары ў Сіто. Дзякуючы яму гэтая манаская супольнасць стала вельмі хутка развівацца, і праз тры гады Бэрнард узначаліў заснаваны ім кляштар у Клерво. Бэрнард меў сувязі з многімі выдатнымі асобамі таго часу, сярод якіх былі Папы і каралі, і набыў вядомасць як цудоўны прапаведнік, што заклікаў да крыжовых паходаў.

 
Ватыкан: аб’яўлена дата беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі
19.08.2008 20:42
Служба Папскіх Літургічных Цырымоній (Officium de Liturgicis Celebratonibus Summi Pontificis) афіцыяльна абвясціла дату і месца цырымоніі беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Спаведнік сястры Фаустыны будзе ўзнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбудзецца а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча).
 
100-годдзе дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта на Беларусі
 13 верасня 2008 г. у гродзенскім Пабрыгіцкім касцёле адбылося святкаванне 100-годдзя дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Гродне. Ад служэння сясцёр назарэтанак у Гродне распачалася гісторыя кангрэгацыі на Беларусі. Пра гэта на нашым сайце ўпершыню апублікавны запісы адной з сясцёр, якія выпадкова былі знойдзены ў падвальных памяшканнях кляштара.
 
Бэнэдыкт XVI пра дапамогу Паўднёвай Асеціі і «смутную рэчаіснасць» дарожна-транспартных здарэнняў
17.08.2008 21:35
Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) заклікаў да стварэння магчымасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі Паўднёвай Асеціі.
 
Святы Рох
16.08.2008 16:52
Святы РохУ перакладзе з французскай мовы імя Рох азначае скала. Паводле падання, Рох паходзіў з Манпелье, што на Поўдні Францыі. Ён нарадзіўся каля 1295 г. Пасля смерці бацькоў раздаў усю сваю маёмасць і без усялякіх матэрыяльных сродкаў вандраваў па свеце. Ён меў цудоўны дар аздараўляць хворых на чуму, робячы над імі знак крыжа.Такім чынам ён выратаваў шмат жыхароў Рыма падчас эпідэміі, што лютавала там у 1317 г. Вяртаючыся адтуль, Рох сам захварэў на чуму. У П’ячэнцы ён, пакінуты ўсімі, ужо не спадзяваўся падняцца і чакаў смерці. Аднак тады Роху з’явіўся Анёл, які яго падбадзёрыў, а нейкі сабака штодня прыносіў яму хлеб, пакуль Рох цалкам не ачуняў.
 
Арцыбіскуп Маркетто: трэба спыніць разню на дарогах
15.08.2008 14:57
«На дарогах усяго свету кожны дзень ідзе вайна. Неабходна распачаць дзеянні, накіраваныя на памяншэнне колькасці ахвяраў гэтай разні», — пракаментаваў інфармацыю пра чарговыя ахвяры падчас аўтамабільных аварый арцыбіскуп Агостыно Маркетто.
 
Святы Максімільян Марыя Кольбэ, святар і мучанік
14.08.2008 16:49
Святы Максімільян Марыя Кольбэ, святар і мучанікНарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Польшчы і на хросце атрымаў імя Раймунд. У 1907 г. разам з братам Францішкам распачаў вучобу ў ніжэйшай францішканскай семінарыі ў Львове. Працягваў вучобу ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень. У 1918 г. прыняў святарскае пасвячэнне і праз год вярнуўся ў Польшчу. З 1920 да 1925 г. айцец Максімільян жыў і працаваў у Гродне. З 1922 г. пачаў выдаваць у Кракаве часопіс «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Беззаганнай»). Па яго ініцыятыве пад Варшавай быў пабудаваны кляштар, які атрымаў назву Непакалянава ў гонар Беззаганнай Панны.
 
<< Першая < Папярэдняя 1821 1822 1823 1824 1825 1826 1827 1828 1829 1830 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1824 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.