Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў значэнне і моц малітвы
14.08.2008 15:39
13 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Папа Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі прамовіў казанне пра значэнне і моц малітвы. У аўдыенцыі таксама прымалі ўдзел беларускія пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі.
 
Cвятыя Пантыян, Папа, і Гіпаліт, святар, мучанікі
13.08.2008 15:34

Святыя Пантыян і Гіпаліт, якіх Касцёл узгадвае ў адзін дзень, жылі і працавалі ў ІІІ стагоддзі. Пантыян паходзіў з Рыма і быў выбраны Папам 21 ліпеня 230 г., а перад гэтым Гіпаліт пасля смерці Папы Зефірына ў 217 г. быў абвешчаны антыпапам. Гэта быў першы гістарычна зафіксаваны раскол у Касцёле.

 
Cвятая Жанна Франсуазa дэ Шанталь, законніцa
12.08.2008 17:05
Cвятая Жанна Франсуазa дэ Шанталь, законніцaЖанна Франсуаза Фрэміо дэ Шанталь нарадзілася 28 студзеня 1572 г. у Дыжоне (Францыя) у сям’і старшыні парламента Бургундыі. Яна выйшла замуж і ў шлюбе нарадзіла шасцярых дзяцей. Калі раптоўна памёр муж Жанны, яна цалкам прысвяціла сваё жыццё рэлігіі. У 1610 г. у французскім мястэчку Анэсі яна разам са святым Францішкам Сальскім заснавала законную супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сясцёр якой называюць таксама «візіткамі» ад лацінскага слова visitatio — адведзіны.
 
Маладзечна — парафія Св. Юзафа
Маладзечна — касцёл св. Юзафа
Фота globus.tut.by

Адрас:
вул. Каханоўскага, 21
222310 г. Маладзечна
Маладэчанскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.:     8 01773 7 16 28
            8 01773 3 60 71
Факс:    8 01773 7 11 72

бРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.30, 13.00, 17.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00, 18.00; сб — 10.00, 17.00
ыЗ гісторыі парафіі

Першая парафія ў Маладзечне ўзгадваецца з 1499 г., касцёл св. Юзафа быў пабудаваны ў 1930-я гг., зачынены ў 1956 г. і пасля знішчаны, парафія адроджана ў 1990 г., новы касцёл кансэкраваны ў 1997 г.
 
Маладзечна — парафія Св. Казіміра

Маладзечна — касцёл св. Казіміравул. Вялікі Гасцінец 141

Для карэспандэнцыі:
вул. Вялікі Гасцінец, д. 121, кв. 89
222307  г. Маладзечна
Мінская вобл.

Тэл. (8-0176) 54-28-40
(8-0176) 54-28-43
(8-0176) 54-28-44

оРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Нядзеля:
    • св. Імша
    • 8.00 (на польскай мове),
    • 10.00 (сума),
    • 12.00 (з удзелам дзяцей),
    • 18.00 (з удзелам моладзі)
  • Панядзелак-субота:
    • св. Імша    6.45, 8.00, 18.00
  • Па аўторках пасля св. Імшы а 18.00 — Навэнна да св. а. Піо
  • Па чацвяргах ад 16.00  — адарацыя Найсв. Сакрамэнту, ад 17.00 — споведзь
  • Па суботах а 19.00 — нядзельная св. Імша супольнасцей неакатэхуменату

вЗ гісторыі парафіі

Парафія заснавана ў 1919 г., у час Другой сусветнай вайны касцёл разбураны. Парафія адроджана ў 2003 г.

 
Маладзечна — парафія Перамянення Пана і Маці Божай Вастрабрамскай

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. У 1762–1831 гг. існаваў кляштар трынітарыеў (цяпер — цэх завода), з 1920-я гг. — парафія св. Францішка Асізскага (вайсковая).

 
Маладзечна — парафія Ахвяравання Пана і св. Ганны

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. У Маладзечне ў ХVІІ–ХVІІІ стст. у рэзідэнцыі Агінскіх дзейнічала капліца.
 
Лебедзева — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Лебедзева — касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Савецкая, 32
222315 в. Лебедзева
Маладзечанскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30
  • Св. Імша ў будні — па дамоўленасці

в

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1476 г., дзейнічае новапабудаваны касцёл.

 
Бэнэдыкт XVI яднаецца ў малітве аб міры на Каўказе з праваслаўнымі
12.08.2008 14:45
10 жніўня 2008 г. у Брыксэне (Паўночная Італія) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI перад малітваю Анёл Панскі паведаміў, што «разам з праваслаўнымі братамі» моліцца аб міры ў Паўднёвай Асеціі.
 
Краснае — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Краснае — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. 1 мая, 222320 в. Краснае
Маладзечанскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: +375 29 349 32 30

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

сайт парафіі: www.krasnaje.kasciol.by

 

 

фэйсбук: www.facebook.com/krasnaekasciolby

ы

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

Нядзеля

  • 9.00 - (Раёўка), Дубравы
  • 11.00 і 16.00 - Краснае

Будні:

  • з панядзелка па сераду ў Красным святая Імша ў 10.00
  • чацвер і пятніца 18.00
  • субота 10.00

Набажэнствы ў іншых месцах:

Дубравы (Раёўка), нядзеля 9.00

Адпуст:

15 жніўня - Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі (Краснае)
8 верасня - Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі (Дубравы)
Святога Роха (Раёўка)
 

ыЗ гісторыі парафіі

Парафія заснавана да 1500 г., сучасны касцёл пабудаваны ў 1908-1912 гг., ніколі не зачыняўся.
 
<< Першая < Папярэдняя 1821 1822 1823 1824 1825 1826 1827 1828 1829 1830 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1825 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.