Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пакаяннае набажэнства ў базыліцы святога Пятра
29.03.2007 03:00
Увечары 29 сакавіка 2007 г. у рымскай базыліцы святога Пятра адбылося пакаяннае малітоўнае чуванне для моладзі, якое ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Як і іншыя святары, ён у фіялетавай стуле сеў у канфесіянал, каб паспавядаць некалькі юнакоў з Рымскай дыяцэзіі. Мэтай чування была падрыхтоўка моладзі да ХХІІ Сусветнага дня моладзі, які на дыяцэзіяльным узроўні пройдзе ў гэтую Пальмовую нядзелю.
 
Пасланне Яго Святасці Бэнэдыкта XVI на ХХІІ Сусветны дзень моладзі
28.03.2007 03:00
Дарагая моладзь, у сувязі з ХХІІ Сусветным днём моладзі, які будзе адзначацца ў дыяцэзіях у бліжэйшую Пальмовую нядзелю, хачу прапанаваць вам паразважаць над словамі Хрыста: «Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго» (Ян 13, 34).
 
Заключны дакумент асамблеі Папскай акадэміі «Pro Vita»
16.03.2007 03:00
16 сакавіка быў апублікаваны заключны дакумент ХІІІ генеральнай асамблеі Папскай акадэміі ў абарону жыцця, якая правяла ў канцы лютага міжнародны кангрэс на тэму «Хрысціянскае сумленне ў абарону права на жыццё».
 
«Cакрамэнт любові»: адгартацыя пра Эўхарыстыю
14.03.2007 03:00
«Сакрамэнт любові, Найсвяцейшая Эўхарыстыя — гэта дар, у які Езус Хрыстус прыносіць самога сябе, аб’яўляючы бясконцую любоў Бога да кожнага чалавека», — так пачынаецца паслясінадальная адгартацыя Sacramentum Caritatis, падпісаная Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у свята Катэдры святога Пятра 22 лютага 2007 г.
 
Нота Кангрэгацыі веравучэння адносна вучэння Джона Сабрыно
14.03.2007 03:00
Кангрэгацыя веравучэння аспрэчыла некаторыя тэалагічныя думкі а. Джона Сабрыно, езуіта, не асуджаючы, аднак, асобы святара і не адмаўляючы яго дзейнасці на карысць бедных. Кангрэгацыя дала ацэнку пэўным поглядам, якія выказаў Джон Сабрыно.
 
Прэзентацыя першай адгартацыі Бэнэдыкта XVI
13.03.2007 03:00
13 сакавіка 2003 г. у зале Яна Паўла ІІ прэс-службы Святога Пасаду прайшла прэзентацыйная прэс-канферэнцыя, прысвечаная паслясінадальнай адгартацыі Святога Айца Бэнэдыкта XVI Sacramentum Caritatis (Сакрамэнт любові) пра Эўхарыстыю — крыніцу і вяршыню жыцця і місіі Касцёла.
 
Cустрэча Святога Айца з прэзідэнтам Расіі
13.03.2007 03:00
Увечары 13 сакавіка 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў прыватную аўдыенцыю прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, які зараз знаходзіцца з візітам у Італіі.
 
Прысвячэнне сэрцу Езуса ўсіх сем’яў свету
10.03.2007 03:00
3 чэрвеня 2007 г. адбудзецца прысвячэнне ўсіх сем’яў свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
 
Віншаванні кардыналу Свёнтку
04.03.2007 03:00
4 сакавіка 2007 г. ва ўспамін святога Казіміра адзначыў імяніны старэйшы беларускі біскуп кардынал Казімір Свёнтэк. З гэтай нагоды свае віншаванні дастойнаму імянінніку даслалі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, Дзяржаўны Сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ і яго намеснік арцыбіскуп Леанардо Сандры.
 
Бэнэдыкт XVI распачаў велікапосныя рэкалекцыі
25.02.2007 03:00
Увечары 25 лютага 2006 г. у Ватыкане распачаліся велікапосныя рэкалекцыі, у якіх разам са Святыі Айцом бяруць удзел супрацоўнікі Рымскай Курыі. Праводзіць рэкалекцыі 78-гадовы кардынал Дакамо Біфі, былы арцыбіскуп Балоньі, чые рэлігійныя творы вядомыя ва ўсім свеце.
 
<< Першая < Папярэдняя 1881 1882 1883 1884 1885 1886 1887 1888 1889 1890 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1883 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.