Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з пасламі ісламскіх дзяржаваў
25.09.2006 03:00
У панядзелак 25 верасня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ў сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа дыпламатычных прадстаўнікоў некалькіх ісламскіх дзяржаваў, сярод якіх паслы Ірана, Турцыі і Марока. Сустрэча арганізавана з мэтаю наладзіць дыялог паміж Касцёлам і ісламскім светам, а таксама паставіць кропку ў канфлікце, прычынаю якога сталі выказванні Папы пра іслам падчас лекцыі ў рэгенсбургскім універсітэце.
 
Ліст Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала Анджэло Садано з нагоды Сусветнага дня турызму
08.09.2006 03:00
Найдастойнейшаму спадару д-ру Франчэска Франджаллі Сакратару Сусветнай арганізацыі турызму. Шаноўны спадару, З нагоды Сусветнага дня турызму, які адбудзецца 27 верасня гэтага года, я з радасцю перадаю вам сардэчнае прывітанне Яго Святасці Бэнэдыкта XVI разам з пажаданнем, каб гэтае значнае мерапрыемства дапамагло падкрэсліць станоўчы патэнцыял турызму, таму што яго натхняюць чалавечыя і духоўныя каштоўнасці.
 
Памёр Габрыэль Мантальво, першы Апостальскі Нунцый у Беларусі
03.08.2006 03:00
3 жніўня 2006 г., у Ватыкане, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Габрыэль Мантальво, першы Апостальскі Нунцый у Беларусі. Калумбіец па нацыянальнасці, арцыбіскуп Мантальво доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касцёла ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі. У 1993 г. арцыбіскуп Г. Мантальво быў прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі і выконваў свае абавязкі да 1996 г.
 
Бэнэдыкт XVI заклікаў спыніць насілле на Блізкім Усходзе
30.07.2006 03:00
У нядзелю 30 ліпеня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі», якую ён прамовіў у летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфо, звярнуўся да вернікаў з такімі словамі: «Дарагія браты і сёстры! Два дні таму, завяршыўшы прабыванне ў Валле Д’Аоста, я прыбыў непасрэдна сюды, у Кастэль Гандольфо, дзе мяркую застацца да канца лета з невялікім перапынкам для апостальскага падарожжа ў Баварыю. (…)
 
Афіцыйная заява прэс-службы Ватыкана па сітуацыі на Блізкім Усходзе
20.07.2006 03:00
20 ліпеня 2006 была агучана афіцыйная заява прэс-службы Ватыкана (Sala della Stampa) з нагоды сітуацыі на Блізкім Усходзе.
 
Пасланне арцыбіскупа Майкла Л. Фіцджэральда да будыстаў
12.05.2006 03:00
12 мая 2006 г. большая частка будыстаў адзначае свята Весак. З гэтай нагоды Старшыня Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу арцыбіскуп Майкл Льюіс Фіцджэральд звярнуўся ў спецыяльным пасланні «Будысты і хрысціяне ў служэнні чалавецтву» да будыйскіх супольнасцяў ва ўсім свеце.
 
Пасланне Бэнэдыкта ХVІ на 43 Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях
07.05.2006 03:00
Шаноўныя браты ў біскупстве, дарагія браты і сёстры, цэлебрацыя чарговага Сусветнага дня малітваў аб пакліканнях стане для мяне нагодай для таго, каб запрасіць увесь народ Божы паразважаць на тэму «Пакліканне ў таямніцы Касцёла». Святы апостал Павел піша: «Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах, бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові» (Эф 1, 3-5).
 
Пасхальныя ўрачыстасці са Святым Айцом
17.04.2006 03:00
Сёлетнія пасхальныя ўрачыстасці сталі першымі ў пантыфікаце Папы Бэнэдыкта XVI. Падчас святой Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер Святы Айцец, згодна з традыцыяй, абмыў ногі 12-ці мужчынам, аднак упершыню для гэтага абраду былі выбраныя не прадстаўнікі духавенства, як тое прынята, а звычайныя свецкія вернікі.
 
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету
07.04.2006 03:00
Мае дарагія сябры! Для мяне вялікая радасць вітаць вас, калі вы рыхтуецеся да 21 Сусветнага дня моладзі, і я прыгадваю тыя ўражанні, што ўзбагацілі нас у жніўні мінулага года ў Германіі. У гэтым годзе Сусветны дзень моладзі будзе адзначацца ў мясцоваым Каталіцкім Касцёле, і гэта будзе добрай магчымасцю для таго, каб распаліць полымя энтузіязму, якое было запалена ў Кёльне і якое многія з вас прывезлі ў свае сем’і, парафіі, асацыяцыі і рухі. У той жа час гэта будзе цудоўным шансам для таго, каб запрасіць шматлікіх сяброў далучыцца да духоўнай пілігрымкі маладога пакалення да Хрыста.
 
Памяці Яна Паўла ІI
02.04.2006 03:00
2 красавіка адзначалася першая гадавіна смерці Святога Айца Яна Паўла ІІ. У гэты дзень у Рым прыбыла вялікая колькасць пілігрымаў, каб прыняць удзел у памятных мерапрыемствах. Увечары на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане сабралася больш за 80 тысяч чалавек, каб разам маліцца падчас вігіліі, арганізаванай Рымскай дыяцэзіяй у памяць Вялікага Папы.
 
<< Першая < Папярэдняя 1881 1882 1883 1884 1885 1886 1887 1888 1889 1890 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1887 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.