Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У абарону жыцця
24.02.2007 03:00
З 23 па 24 лютага 2007 г. у Ватыкане праходзіў кангрэс на тэму «Хрысціянскае сумленне ў абарону права на жыццё», арганізаваны Папскай акадэміяй Pro Vita. Выступаючы перад удзельнікамі ХІІІ пленарнага пасяджэння гэтай акадэміі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на неадкладную неабходнасць фармавання сумлення моладзі і дарослых бацькамі, выхавацелямі і касцёльнымі супольнасцямі.
 
Кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных
23.02.2007 03:00
23 лютага ў Ватыкане адбылася чарговая кансісторыя па кананізацыі пяці благаслаўлёных, якія ў розныя эпохі дазволілі Хрыстовай любові захапіць сябе.
 
Новыя кіраўнікі Папскай Рады па заканадаўчых дакументах
16.02.2007 03:00
Бэнэдыкт XVI прыняў адрачэнне ад кіравання Папскай Радай па заканадаўчых дакументах, прадстаўленую кардыналам Хуліанам Эрансам па прычыне яго ўзросту. Папа прызначыў яго наступнікам дапаможнага біскупа Міланскай архідыяцэзіі 69-гадовага Франчэско Кокапальмэрыё.
 
Ватыкан: Сустрэча нунцыяў Лацінскай Амерыкі
15.02.2007 03:00
Грамадскі, рэлігійны і касцёльны стан Лацінскай Амерыкі — так гучыць тэма сустрэчы прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы, якія працуюць у краінах гэтага кантынента. Сустрэча, якая распачалася 15 лютага 2007 г., папярэднічае V агульнаму сходу Канферэнцыі епіскапату Лацінскай Амерыкі (CELAM), што сёлета з 13 па 31 сакавіка пройдзе ў Апарэсідзе (Бразілія).
 
Акадэмік Сахараў — прыклад унутранай свабоды
14.02.2007 03:00
Падчас сустрэчы Бэнэдыкта XVI з членамі парыжскай Акадэміі маральных і палітычных навук, якая адбылася ў Ватыкане 10 лютага 2007 г., Святы Айцец заклікаў браць прыклад з выдатнага рускага вучонага Андрэя Сахарава.
 
Пасланне Яго Святасці Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2007 года
13.02.2007 03:00
Дарагія браты і сёстры! «Будуць глядзець на Таго, Каго прабілі» (Ян 19, 37). Сёлета гэтыя словы з Бібліі вызначаюць тэму нашага велікапоснага разважання. Вялікі пост — гэта час, спрыяльны для таго, каб вучыцца трываць — разам з Марыяй і Янам, умілаваным вучнем — каля Таго, Хто на крыжы прыносіць у ахвяру за ўсё чалавецтва сваё жыццё (пар. Ян 19, 25).
 
Даведнік “Annuario Pontificio” на 2007 г.
12.02.2007 03:00
12 лютага Дзяржаўны Сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ прадставіў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI першы экзэмпляр штогадовага ватыканскага даведніка Annuario Pontificio на 2007 год.
 
XV Дзень хворых у Сеуле
11.02.2007 03:00
У цэнтры ўвагі сёлетняга, XV Дня хворых, які прайшоў 11 лютага 2007 г. у сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле, знаходзілася тэма душпастырства невылечна хворых.
 
Дзень кансэкраванага жыцця ў Ватыкане
02.02.2007 03:00
У другой палове дня 2 лютага 2007 г., у свята Ахвяравання Пана, калі Касцёл адзначае дзень касэкраванага жыцця, у рымскай базыліцы святога Пятра прэфект Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і супольнасцяў апостальскага жыцця кардынал Франц Радэ цэлебраваў святую Імшу з удзелам кансэкраваных асобаў. Пасля Імшы яе ўдзельнікі сустрэліся са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI.
 
Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі
24.01.2007 03:00
Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, адзіны сусветны дзень, устаноўлены Другім Ватыканскім Саборам (Inter mirifica, 1963), па рашэнні біскупаў з усяго свету адзначаецца амаль ва ўсіх краінах у нядзелю перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа (сёлета — 20 мая). Яго тэма абвяшчаецца 29 верасня, у свята арханёлаў Міхала, Рафала і Габрыэля, які з’яўляецца апекуном работнікаў радыё. Традыцыйна пасланне Святога Айца на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі публікуецца 24 студзеня, у дзень успаміну святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Такім чынам, Канферэнцыі Біскупаў і дыяцэзіяльныя структуры маюць час на падрыхтоўку матэрыялаў, неабходных для адзначэння гэтага дня на нацыянальным і мясцовым узроўнях.
 
<< Першая < Папярэдняя 1881 1882 1883 1884 1885 1886 1887 1888 1889 1890 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1884 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.