Цэнтральны вакзал Рыма названы ў гонар Яна Паўла ІІ
|
23.12.2006 03:00 |
Цэнтральнаму чыгуначнаму вакзалу Рыма — Тэрміні — было афіцыйна нададзена імя Яна Паўла ІІ.
Падчас цырымоніі, якая адбылася 23 снежня 2006 г., Дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Папскі Вікарый Рыма кардынал Каміллё Руіні і мэр Вечнага горада Вальтэр Вэльтроні ўрачыста адкрылі ў галоўнай зале вакзала дзве стэлы, прысвечаныя Вялікаму Папу. Два 12-метровыя манументы ўсталяваныя ў найбольш заўважнай частцы цэнтральнага вакзала, які з'яўляецца, бадай што, самым вялікім у Еўропе. |