Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI заклікаў сказаць «не» культуры смерці
08.01.2006 03:00
Ідучы за прыкладам Яна Паўла ІІ, 8 студзеня 2005 г. у нядзелю Хросту Пана Папа Бэнэдыкт XVI упершыню ў сваім пантыфікаце ўдзяліў сакрамэнт хросту. Падчас абраду, які праходзіў у Сікстынскай капэле, Святы Айцец рэзка асудзіў распусту і «культуру смерці», распаўсюджаную ў сучасным свеце.
 
Мір у праўдзе
21.12.2005 03:00
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2006 года.
 
Пасланне на Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
01.12.2005 03:00
Пасланне Папскай Рады Душпастырства Аховы Здароўя на Сусветны дзень барацьбы са СНІДам 1 снежня 2005 г.
 
«Міграцыі: знак часу»
30.11.2005 03:00
Пасланне Папы Бэнэдыкта ХVI на 92-і Сусветны дзень Мігрантаў і Бежанцаў 15 студзеня 2006 г.
 
Сінод Біскупаў у Рыме
02.10.2005 03:00
У нядзелю 2 кастрычніка 2005 г. урачыстай святой Імшою, якую цэлебраваў у Ватыканскай базыліцы Святога Пятра Папа Бэнэдыкт XVI, у Рыме адкрыўся ХІ Звычайны Сход Сіноду Біскупаў. Дэвізам Сіноду, які завяршае абвешчаны Слугою Божым Янам Паўлам ІІ Год Эўхарыстыі, з’яўляюцца словы: «Эўхарыстыя — крыніца і вяршыня жыцця і місіі Касцёла».
 
Пасланне на Сусветны дзень турызму
27.09.2005 03:00
27 верасня 2005 г. будзе адзначацца XXVI Сусветны дзень турызму, для якога Міжнародная арганізацыя турызму вызначыла тэму: «Падарожжа і транспарт: ад выдуманага свету Жюля Верна да рэальнасці ХХІ стагоддзя». З гэтай нагоды Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Анджэло Садано ад імя Святога Айца Бэнэдыкта XVI звярнуўся са спецыяльным пасланнем да Старшыні Папскай Рады па пытаннях душпастырскага клопату пра перасяленцаў і падарожных кардынала Стэфана Фуміо Хамао.
 
Папа моліцца за ахвяраў «Катрыны» і панікі ў Багдадзе
04.09.2005 03:00
У сувязі з наступствамі ўрагана «Катрына» і панікай ў Багдадзе Папа заклікаў да малітвы. Аб сваёй салідарнасці з ахвярамі стыхійнага бедства ў ЗША і панікі ў Багдадзе Бэнэдыкт XVI паведаміў падчас паўднёвага спаткання з вернікамі ў Кастэль Гандольфа.
 
Ватыкан: арцыбіскуп Рылка пра рэкордную колькасць запісаў на СДМ у Кёльне
16.08.2005 03:00
На Сусветныя Дні Моладзі запісалася ўжо больш за 400 тысяч чалавек з 200 краінаў свету – паведаміў арцыбіскуп Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх.
 
Бэнэдыкт XVI заклікае да духоўнай еднасці з ХХ Сусветным Днём Моладзі
10.08.2005 03:00
Да духоўнай еднасці з ХХ Сусветным Днём Моладзі ў Кёльне заклікаў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы ў Кастэль Гандольфа 10 жніўня. «Увесь Касцёл закліканы духоўна паяднацца з той падзеяю, углядаючыся ў Мудрацоў», – сказаў Папа ў сваёй прамове.
 
Поўны адпуст для ўдзельнікаў ХХ СДМ у Кёльне
09.08.2005 03:00
Удзельнікі ХХ Сусветнага Дня Моладзі (СДМ) у Кёльне маглі атрымаць поўны адпуст. У дэкрэце, апублікаваным 8 жніўня ватыканскім трыбуналам Апостальскага Пенітэнцыярыя напісана, што кожны вернік атрымае поўны адпуст, калі будзе ўдзельнічаць у якім-небудзь набажэнстве падчас СДМ, а таксама ў святой Імшы, якая завяршае спатканне ў Кёльне. Акрамя таго, частковы адпуст у гэты перыяд змогуць атрымаць вернікі, якія не могуць удзельнічаць у СДМ.
 
<< Першая < Папярэдняя 1881 1882 1883 1884 1885 1886 1887 1888 1889 1890 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1889 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.