Сёння ў цэнтры нашай увагі будуць адносіны паміж сакрамэнтамі пасвячэння і сужэнства. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла збліжае гэтыя сакрамэнты, падкрэсліваючы, што абодва «ўдзяляюць спецыяльную ласку для асаблівай місіі Касцёла і служаць будаванню Божага народу».
21 лістапада ў гродзенскай курыі адбылося пасяджэнне Калегіі Кансультараў і святарскай рады, якое ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Анна Калечыц — мама трох дачок, якія прафесійна звязалі сябе з музыкай. Дамовіліся з ёй на сустрэчу ў мінскай архікатэдры, дзе яна працуе ўжо амаль 25 гадоў. Тэма важная і блізкая кожнай маме — дзеці. А ў выпадку Анны Казіміраўны — дзеці-музыканты.
20 лістапада ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася ўрачыстая цырымонія дабравольнага пасвячэння ў рух чыстых сэрцаў. Шэсць маладых людзей перад алтаром склалі абяцанні весці цнатлівае жыццё да шлюбу.
У вернікаў ва ўсім свеце з’явілася дадатковая магчымасць падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Святога Айца. Цяпер ахвяраванні, якія будуць накіраваны Пантыфікам на рэалізацыю канкрэтных справаў міласэрнасці, можна рабіць з дапамогай адмысловага сайта, які быў створаны ў Ватыкане і пачаў дзейнічаць 21 лістапада.
Папа Францішак зацвердзіў тэму Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме ў 2019 г. Гэта будуць словы Найсвяцейшай Панны Марыі з Евангелля паводле Лукі: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38).
Псіхалогія мужчыны і жанчыны, узаемаадносіны ў сямейным жыцці — такімі былі тэмы дакладаў, з якімі выступіла выкладчыца і псіхатэрапеўт-практык с. Паўла Бобер MSF на семінары «Псіхалогія сямейных адносін». Форум праходзіў 12 лістапада ў Мінску. Прапануем вашай увазе аўдыёзапіс дакладаў.
Каралеўская пара Іспаніі прыняла ўдзел у пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны. Дон Фэліпэ і донья Лецісія атрымалі запрашэнне на гэтае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю заснавання епіскапату.