20 лістапада перад урачыстай літургіяй на ватыканскай плошчы Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці. У Каталіцкім Касцёле Юбілейны Год распачаўся 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі сустрэўся з парафіянамі аграгарадкоў Вілейскага раёна Куранец і Любань.
20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвяціў новапабудаваны алтар Божай Міласэрнасці ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.
Чытаючы Стары Запавет, сапраўды можна сустрэць вельмі цяжкія для разумення сцэны Божага гневу, асабліва ў адносінах да язычнікаў або нават да выбранага народа, калі той адыходзіць ад Божага закону. Пэўныя ўрыўкі Святога Пісання могуць нават шакаваць чалавека, але памылкай было б спрабаваць зразумець Бога толькі па некалькіх фрагментах Бібліі.
Падрыхтоўка да святарства ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прадугледжвае не толькі паглыбленне рэлігійных ведаў і духоўнага росту навучэнцаў, але і ўзрастанне ў любові да бліжняга, асабліва да таго, каму найбольш патрэбна падтрымка і апека.
«У цэнтр жыцця Касцёла нанова была пастаўлена міласэрнасць», — так арцыбіскуп Рына Фізікелла ахарактарызаваў Год Міласэрнасці, які ў Паўсюдным Касцёле завяршыўся 20 лістапада.
19 лістапада ў ватыканскай базыліцы св. Пятра прайшоў кансісторый, падчас якога Папа Францішак надаў кардынальскую годнасць прадстаўнікам трынаццаці краін свету: Італіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Іспаніі, Бразіліі, ЗША, Бангладэш, Венесуэлы, Бельгіі, Маўрыйкіі, Мексікі, Малайзіі, Албаніі, Папуа-Новай Гвінеі.
20 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у межах кананічнай візітацыі Іўеўскага дэканата наведаў парафію ў Суботніках, сустрэўся з вернікамі навакольных вёсак Васілевічы і Кудэйшы, а таксама Жамыслаўль.
«Працягнуўшы руку сваю да вучняў, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае».