Цяжкія старонкі Святога Пісання: чаму Бог Старога Запавету прадстаўляецца ў Святым Пісанні жорсткім? |
Цяжкія старонкі Святога Пісання |
21.11.2016 11:33 |
Чытаючы Стары Запавет, сапраўды можна сустрэць вельмі цяжкія для
разумення сцэны Божага гневу, асабліва ў адносінах да язычнікаў або
нават да выбранага народа, калі той адыходзіць ад Божага закону. Пэўныя
ўрыўкі Святога Пісання могуць нават шакаваць чалавека, але памылкай было
б спрабаваць зразумець Бога толькі па некалькіх фрагментах Бібліі. Гэта
можа паспрыяць стварэнню фальшывага вобразу Бога. Святое Пісанне паступова рыхтуе нас да пазнання Бога «міласэрнага і літасцівага, цярплівага, багатага на ласкі і вернасць», рыхтуе да адкрыцця важнай праўды пра тое, што «Бог так палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае». Сапраўды, вельмі часта вобраз Бога, які малюецца ў Старым Запавеце, — гэта вобраз Валадара, які патрабуе ад свайго стварэння поўнай падданасці. За непаслухмянасць Бог карае першых людзей выгнаннем з раю, за шматлікія грахі карае чалавецтва патопам (але ратуе вернага Яму Ноя). За амаральнае жыцце насельнікаў Садомы і Гаморы Бог знішчае гэтыя гарады (але варта ўспомніць, што Бог абяцае Абрагаму не знішчаць гэтыя гарады, калі там знойдзецца прынамсі дзесяць справядлівых). Так можна было б пералічваць і далей, але ўжо гэтыя ўрыўкі Святога Пісання выразна даюць зразумець, што гнеў Божы з’яўляецца наступствам адыходу чалавека ад Божага закону. Зрэшты, пра тое, што Бог доўгацярплівы і міласэрны, нагадвае ўрывак пра аздараўленне жыхароў Нінівы. Бог не знішчыў горад, жыхары якога пасля закліку прарока Ёны паверылі Богу і адвярнуліся ад злых учынкаў. Напрыканцы хацелася б зазначыць, што ў Старым Запавеце словы пра Божую любоў мы сустракаем куды часцей, чым словы пра Божы гнеў, «які доўжыцца толькі імгненне». Кс. Дзмітрый Леўчык dКс. Дзмітрый Леўчык — святар Гродзенскай дыяцэзіі, дактарант Інстытута Біблейскіх Навук Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта св. Яна Паўла ІІ Калі ў вас ёсць пытанні, якія датычаць Святога Пісання, дасылайце іх на адрас
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. У тэме ліста пазначце: «Цяжкія старонкі Бібліі». |