«Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых».
«Тое, што Я раблю, Ты цяпер не разумееш, але зразумееш пасля» (Ян 13, 7). Гэтыя словы Хрыста былі скіраваны да Сымона Пятра, якому Ён абмыў ногі. Словы Збаўцы былі заўсёды справядлівыя і не страцілі сваёй актуальнасці і ў наш час. Каб зразумець іх сэнс, нам патрэбны цвёрдая вера і цярплівае чаканне.
Прыкладна 52 працэнты з ліку амерыканскіх католікаў, якія прыйшлі на выбары прэзідэнта ЗША у гэтым месяцы, прагаласавалі за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.
У Баранавічах 12-13 лістапада прайшлі рэкалекцыі для сем’яў на тэму «Акрапі мяне ісопам, і буду чысты, абмый мяне, і стану бялейшы за снег». Час рэкалекцый супаў з заканчэннем у Касцёле Года Міласэрнасці.
Фармацыйная сустрэча святароў праходзіла з 14 па 17 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
17 лістапада некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Тайбэя, адміністрацыйнага цэнтра вострава Тайвань, каб выказаць пратэст супраць планаў уладаў легалізаваць аднаполыя саюзы.
«Будзьце як дзеці». Гэтыя словы Езус пакінуў нам як запавет: каб наша вера была чыстай, шчырай, непадробнай і бескарыслівай. Як змяняецца жыццё дзіцяці пасля знаёмства з Езусам?
17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага ў Паставах прайшла душпастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.
16 лістапада ў маладой парафіі Святога Духа ў Альшанцы (Гродна) адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Міласэрнасці. У гэты дзень урачыстую святую Імшу ў парафіі ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.